Каханне і сэкс2323

Мода на мача праходзіць?

Беларускі расказваюць пра тое, які тып мужчын цяпер найбольш прывабны.

У новым выпуску беларускага падкаста пра сэкс «Паўгадзіны кардыя» паразважалі пра тое, што цяпер галоўнае ў мужчыну.

Мача не ў модзе?

Вядучая і ню-мадэль Ліна Цапава ўпэўнена, што мода на вобраз мача праходзіць. На яе погляд, цяпер жанчыны аддаюць перавагу тым мужчынам, у якіх «усё окей з эмпатыяй, эмацыянальным інтэлектам, здольнасцю не заганяць сябе ў нейкія рамкі».

З гэтым меркаваннем пагаджаецца і вядучая Аня Пярова: «Мне падаецца, што ўсе гэтыя гісторыі, што ты павінен быць маскулінным, намацаваным, з барадою, цяпер не актуальныя».

Дзяўчына прызнаецца, што ёй падабаюцца фемінныя рысы ў мужчынах.

Аня заўважыла, што ў вобраз мужчыны-мача добра трапляе Мікіта Мелказёраў. А вось Ліна лічыць, што Мікіту туды проста туды ўключылі. «Ён так выглядае, але адчувае сябе, магчыма, па-іншаму».

Блогер Мікіта Мелказёраў. Фота: «Наша Ніва»

Калі гаварыць пра стэрэатып, што нармальны мужчына — гэта той, які не б'е, не п'е і ходзіць на працу, то тут погляды змяніліся. Цяпер патрабаванняў стала болей.

«Гэта звязана з тым, што жанчыны зразумелі, што ўстаноўка на тое, каб мець мужчыну, чаго б гэта ні каштавала, цяпер не працуе. Ты як бы сабе задаеш пытанне, а навошта ён патрэбны. «Каб не піў, не курыў». Так у мяне кот таксама дома не п'е і не курыць»,

— іранізуе Аня.

Аня Пярова Аня Перова Anya Perova
Аня Пярова. Скрын відэа: polchasakardio / YouTube

Топ якасцей, якія павінны быць у ідэальных мужчын

Аня на першае месца паставіла такую якасць, як не баяцца быць смешным.

«Гэта якасць мяне вельмі прываблівае, падаецца вельмі сэксуальнай. Я лічу, што такім чынам чалавек дазваляе сабе быць уразлівым. І калі гэта смяшыць усіх, і мяне ў тым ліку, то гэта вельмі крута», — сцвярджае дзяўчына.

Ліна ў якасці галоўнага назвала адэкватнасць. «Для мяне важна, каб я адчувала, што я магу расслабіцца з гэтым чалавекам у плане бяспекі, што мне не трэба чакаць нейкага падвоху».

Ліна Цапава Лина Цапова Lina Tsapova
Ліна Цапава. Скрын відэа: polchasakardio / YouTube

На другім месцы ў Ані шчодрасць. «Маецца на ўвазе не адорванне падарункамі, а хутчэй адсутнасць у мяне дыскамфорту, калі я іду ў магазін і набываю нешта тое, што хачу, тое, што даражэйшае. І каб пры гэтым не было каментароў з яго боку».

Акрамя гэтага для Ані важна, каб мужчына ўмеў слухаць і чуць. «Часам не столькі патрэбна эмпатыя, колькі магчымасць выгаварыцца. Каб у мяне былі нейкія вушы, у які я магла б нешта выказаць. Каб мужчына адтуль патрэбнае выхопліваў, а астатняе толькі выслухоўваў».

У Ліны на другім месцы ўпэўненасць у сабе: «Мне здаецца, што ўпэўнены ў сабе чалавек не баіцца паказацца нейкім не такім, нешта не тое сказаць, папрасіць прабачэння, пасмяяцца над сабою і дазволіць іншым пасмяяцца над сабою».

А на трэцяе месца дзяўчына паставіла ўменне мужчыны дагадзіць у ложку. «Размова ідзе не пра колькасць, а пра якасць. Каб мы супадалі ў перавагах, каб чалавек не баяўся эксперыментаваць, быў адкрытым да гэтага, не саромеўся свайго цела і ведаў, як атрымліваць і як дастаўляць асалоду».

Каментары23

  • Кірыла Тураўскі
    31.05.2024
    Яны ў шчасьлівым шлюбе? Маюць дзяцей? Эх зараз бы трутняў слухаць якім няма чым заняцца, бадзяюцца ў жыцьці як жабракі. Ноч там ноч сям. Ніводных стасункаў даўжэй за 2 гады, апошнія стасункі карацей за 3 месяцы. Чаго іх слухаць увогуле
  • Влад
    31.05.2024
    Мужчину меньше всего должно заботить как потрафить какой-нибудь женщине. Количество аленей превышает все разумные пределы - отсюда и количество шалав.
  • Кастусь
    31.05.2024
    а где самый смешной гражданин в этом списке? как рот раскроет - так думаешь что в цирке день открытых дверей

Пабачыўшы вайну, не ведаў, як жыць далей. Маналог беларускі, якая перажыла суіцыд мужа1

Здароўеяк дапамагчы тым, у каго пайшоў блізкі?1

Пабачыўшы вайну, не ведаў, як жыць далей. Маналог беларускі, якая перажыла суіцыд мужа

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін фактычна запрасіў Лукашэнку на свой дзень народзінаў5

Арына Сабаленка вылецела з турніру ў Пекіне4

У мінскіх кватэрах сталі ўключаць ацяпленне

Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі трэба паставіць помнік карове12

Футбаліста, які праламаў нагой патрыятычны банэр, дыскваліфікавалі на адну гульню

Цэслер расказаў, чым адметны яго боршч10

Бажэна Ярэміч пахвалілася, што Нацыянальная школа прыгажосці вучыць будучых настаўнікаў стылю1

У Лоеве сілавікі затрымалі мужчыну, які нібыта фатаграфаваў вайскоўцаў

Узарвалі аўтамабіль з начальнікам аховы Запарожскай АЭС1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пабачыўшы вайну, не ведаў, як жыць далей. Маналог беларускі, якая перажыла суіцыд мужа1

Здароўеяк дапамагчы тым, у каго пайшоў блізкі?1

Пабачыўшы вайну, не ведаў, як жыць далей. Маналог беларускі, якая перажыла суіцыд мужа

Галоўнае
Усе навіны →