Фота: facebook.com/GeneralStaff.ua

Фота: facebook.com/GeneralStaff.ua

«Сёння ноччу сілы абароны Украіны нанеслі ўдар ракетамі ATACMS па Керчанскай паромнай пераправе, якая актыўна выкарыстоўвалася ворагам для забеспячэння сваёй групоўкі войскаў у часова акупаваным Крыме […] У выніку істотныя пашкоджанні атрымалі два паромы, якія ажыццяўлялі чыгуначныя і аўтамабільныя перавозкі. Адзін з іх сеў на мель, чым заблакаваў функцыянаванне ўсёй Керчанскай пераправы», — сцвярджае Генштаб УСУ.

Прэс-служба Генштаба публікуе таксама спадарожнікавыя здымкі, на якіх бачныя сляды паражэнняў пераправы ракетамі.

Фота: facebook.com/GeneralStaff.ua

Фота: facebook.com/GeneralStaff.ua

Уначы пра атаку на Керч паведамлялі расійскія крыніцы ў анексаваным Крыме. Яны сцвярджалі, што два паромы, аўтамабільны і чыгуначны, пашкоджаныя абломкамі збітых ракет, і што ахвяр сярод маракоў і цывільных нібыта няма. Пасля Мінабароны Расіі заявіла, што на працягу ночы над акваторыяй Азоўскага мора былі нібыта збітыя восем амерыканскіх аператыўна-тактычных ракет ATACMS.

У сваю чаргу, украінскі Генштаб сцвярджае, што ракеты паспяхова пераадолелі расійскую СПА.

Чытайце таксама:

Сёння ноччу ў Керчы прагучала каля 20 выбухаў

Расія перастала выкарыстоўваць Крымскі мост для вайсковых грузаў

Па аб'ектах у Крыме ўдарылі ракетамі ATACMS

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1