Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон. Фота: AP

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон. Фота: AP

Як піша агенцтва Reuters са спасылкай на крыніцы ў французскім і канадскім урадах, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон націснуў на прэм'ер-міністра Канады Джасціна Трудо, каб той дазволіў французскім і еўрапейскім кампаніям свабодна закупляць і выкарыстоўваць падсанкцыйны расійскі тытан.

Адным з асноўных зацікаўленых у падобным змякчэнні санкцый супраць Расіі была еўрапейская аэракасмічная кампанія Airbus, якая юрыдычна лічыцца французскай і ў якой ёсць крытычна важныя заводы ў Канадзе, дзе для вытворчасці патрэбны тытан, паведамляе Reuters.

Крыніцы агенцтва адзначаюць, што Канада стала адзінай краінай Захаду, якая ўвяла абмежаванні на расійскі тытан з нагоды другой гадавіны ўварвання Расіі ва Украіну, чым заспела знянацку еўрапейскую аэракасмічную прамысловасць.

«У сувязі з гэтым французскі ўрад актыўна і на ўсіх узроўнях лабіраваў у Канадзе змякчэнне антырасійскіх санкцый, а Эмануэль Макрон у рэгулярных тэлефонных размовах з Джасцінам Трудо прыклаў «значныя высілкі», каб той дазволіў еўрапейскім кампаніям карыстацца расійскім тытанам», — паведамляе ананімная крыніца Reuters у канадскім урадзе.

Неназваны канадскі чыноўнік дадае, што ягоная краіна ў пытаннях антырасійскіх санкцый спачатку трымалася цвёрда, але ў выніку Францыя дамаглася сваёй мэты.

Канадскі і французскі ўрады ад каментароў адмовіліся, а прэс-служба кампаніі Airbus заявіла, што «выконвае ўсе антырасійскія санкцыі».

Чытайце таксама:

Суд ЕС адхіліў пазоў «Белавія» аб адмене санкцый

Будапешт не будзе падтрымліваць санкцыі ЕС, якія могуць нашкодзіць адносінам з Мінскам

Кампанія, якая прапаноўвала свае паслугі друку «пашпарта Новай Беларусі», звязаная з бізнэсоўцам, набліжаным да Лукашэнкі

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
21