Склалі спіс самых добраўпарадкаваных населеных пунктаў. На першым месцы не Мінск, не Гродна і нават не Брэст
Урад вызначыў самыя добраўпарадкаваныя населеныя пункты краіны па выніках 2023 года, рашэнне апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Пераможцамі «за высокія паказчыкі, дасягнутыя ў ходзе правядзення ў 2023 годзе рэспубліканскага агляду, прызнаныя наступныя населеныя пункты»:
па І катэгорыі — Магілёў (188 балаў);
па II катэгорыі — Бабруйск (234 балы) і Салігорск (231 бал);
па III катэгорыі — Жабінка (250 балаў), Бяроза (242 балы) і Драгічын (233 балы);
па IV катэгорыі — Чэрыкаў (237 балаў) і Бялынічы (204 балы), Шаркаўшчына (229 балаў), Брагін (214 балаў);
па V катэгорыі — вёска Ляхавічы, што ў Іванаўскім раёне (181 бал), Гарбаха (168 балаў) і Рудск (156 балаў) таксама Іванаўскага раёна, Вішоў (164 балы) Бялыніцкага раёна, Альгова (163 балы) Віцебскага раёна Віцебскай вобласці.
Акрамя таго, значны ўклад у павышэнне ўзроўню добраўпарадкаванасці тэрыторый адзначаны ў 10 населеных пунктах: Кобрын (224 балы), Нясвіж (224 балы), Наваполацк (220 балаў) і Полацк (219 балаў), Баранавічы (214 балаў), Петрыкаў (212 балаў).
Паведамляецца, што пераможцы ўзнагароджваюцца пераходным вымпелам і грашовымі прэміямі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.
-
У Мінску да Новага года паставяць незвычайную сцэну-піраміду. У чым яе асаблівасць?
-
У Мінску каля Камароўкі заўважылі цэлую зграю свойскіх пацукоў. На рынку кажуць, што гэта не іхнія ВІДЭА
-
«Мы з вамі не па чутках ведаем, што такое культура ў нашай краіне». Што гаварылася на прадстаўленні новага міністра культуры
Каментары