Магілёў. Ілюстрацыйнае фота

Магілёў. Ілюстрацыйнае фота

Пераможцамі «за высокія паказчыкі, дасягнутыя ў ходзе правядзення ў 2023 годзе рэспубліканскага агляду, прызнаныя наступныя населеныя пункты»:

па І катэгорыі — Магілёў (188 балаў);

па II катэгорыі — Бабруйск (234 балы) і Салігорск (231 бал);

па III катэгорыі — Жабінка (250 балаў), Бяроза (242 балы) і Драгічын (233 балы);

па IV катэгорыі — Чэрыкаў (237 балаў) і Бялынічы (204 балы), Шаркаўшчына (229 балаў), Брагін (214 балаў);

па V катэгорыі — вёска Ляхавічы, што ў Іванаўскім раёне (181 бал), Гарбаха (168 балаў) і Рудск (156 балаў) таксама Іванаўскага раёна, Вішоў (164 балы) Бялыніцкага раёна, Альгова (163 балы) Віцебскага раёна Віцебскай вобласці.

Акрамя таго, значны ўклад у павышэнне ўзроўню добраўпарадкаванасці тэрыторый адзначаны ў 10 населеных пунктах: Кобрын (224 балы), Нясвіж (224 балы), Наваполацк (220 балаў) і Полацк (219 балаў), Баранавічы (214 балаў), Петрыкаў (212 балаў).

Паведамляецца, што пераможцы ўзнагароджваюцца пераходным вымпелам і грашовымі прэміямі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

Клас
5
Панылы сорам
9
Ха-ха
13
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1