Грамадства1010

34-гадовы неанацыст з дзясяткам судзімасцяў — стала вядома пра беларуса, які загінуў падчас мясных штурмаў Аўдзееўкі

Ігнату Даніловічу было 33 гады. Родам ён з Полацка, імаверна, з праблемнай сям'і — ягоны бацька быў асуджаны за разбой, калі хлопец быў зусім малы. Сям'я пераехала ў Рэчыцу, дзе Ігнат атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Праўда, мяркуючы па базах «Кіберпартызанаў», у Беларусі ён афіцыйна нідзе не працаваў, акрамя калоній.

Ігнат Даніловіч. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Даніловіч прытрымліваўся неанацысцкіх праімперскіх поглядаў. Усе ягоныя сацсеткі забітыя сімваламі рускіх неанацыстаў, а мужчына на некаторых фота паказвае нацысцкае вітанне.

Скрыншоты са старонкі Ігната Даніловіча Укантакце

Даніловіч атрымаў першую судзімасць у 2004-м, калі яму было 16 гадоў. Быў вызвалены па амністыі. Напрыканцы таго ж года зноўку сеў за краты за крадзеж і рабаванні на два гады, быў вызвалены датэрмінова.

Па вызваленні ён паехаў у Расію і працягнуў красці ў Сочы. Агулам атрымалася каля дзесяці эпізодаў, у снежні 2005-га яму прысудзілі два гады пазбаўлення волі і адправілі ў выхаваўчую калонію. Вызваліўся Даніловіч у сакавіку 2007-га.

Чым ён займаўся, незразумела, але ў 2009-м зноўку сеў за крадзеж, толькі ўжо ў Наўгародскай вобласці. Яму прысудзілі два гады. Выйшаў Даніловіч у кастрычніку 2011-га і паехаў на радзіму.

Ігнат Даніловіч. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Прадказальна, у Беларусі ён працягнуў красці і атрымаў яшчэ дзве судзімасці — у маі 2012-га і ў кастрычніку 2013-га.

У 2015-м мужчына вызваліўся з калоніі №20 у Мазыры. Пасля гэтага ён паехаў у Расію і здзейсніў некалькі дзясяткаў крадзяжоў, разбойных нападаў і рабаванняў у шэрагу гарадоў Расіі, а таксама ў Беларусі. За гэта яму прысудзілі дзесяць з паловай гадоў калоніі строгага рэжыму. Вызваліцца мужчына мусіў у 2029-м годзе.

Ігнат Даніловіч. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Але ён выбраў іншы шлях — завербаваўся на вайну. Але атрымаць амністыю не атрымалася, бо Даніловіч загінуў у 2022-м годзе пад украінскай Аўдзееўкай.

У 2022-м сілы так званых «ЛНР» і «ДНР» пры падтрымцы расійскай арміі некалькі разоў спрабавалі штурмаваць горад, але штораз цярпелі паразы і адступалі з вялікімі стратамі. У адной з такіх хваляў і загінуў Даніловіч.

Расіяне здолелі захапіць Аўдзееўку толькі ў 2024-м — ужо без Даніловіча. А яго пасмяротна ўзнагародзілі медалём. Пахавалі беларуса на Старарускіх могілках у Рэчыцы.

Гэтая публікацыя зробленая з дапамогай Digital Intelligence Team. Гэта OSINT-праект, які супрацоўнічае з Кіберпартызанамі і іншымі прадэмакратычнымі структурамі ды праектамі, якія падзяляюць дэмакратычныя каштоўнасці.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары10

  • Апостал
    11.06.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Tlo
    11.06.2024
    Ты воюй дурачок, мы дадим тебе значок ! 
  • бабруйчанін
    11.06.2024
    Яська, У гэтай навіне 34 год страчанных магчымасцей страчанае жыцце страчанае " пакаленне"..адзін із " твараў" гэтага пакалення Страчаные 34 гады якія адгукнуцца ...

«Азначэнне Беларусі як выпаленай зямлі мне не падабаецца». Маналог беларуса, які нядаўна з’ехаў з краіны13

«Азначэнне Беларусі як выпаленай зямлі мне не падабаецца». Маналог беларуса, які нядаўна з’ехаў з краіны

Усе навіны →
Усе навіны

Прарасійскую актывістку Мірсалімаву выклікалі ў РАУС на гутарку перад выбарамі2

Тэатр Веры Паляковай паставіў пераасэнсаваную гісторыю Рагнеды. Цяпер ва ўсім вінаваты Рагвалод15

Палез у машыну па чахол, і стрэльба стрэліла. Падрабязнасці трагедыі, у якой дзед выпадкова застрэліў унука5

Віктар Лукашэнка пераабраны на пасаду прэзідэнта НАК11

Пастаўкі расійскага газу ў Прыднястроўе адновяцца ў хуткім часе. У якасці гуманітарнай дапамогі4

У Мінпрацы назвалі топ-7 зменаў у бальнічным, якія дзейнічаюць з пачатку года

Гвалт і прымус да БДСМ. Ніла Геймана абвінавацілі ў сэксуальных злачынствах3

У Расіі выказалі меркаванне, чаму рэгулярна гараць беларускія аўтобусы5

«Камусьці тут трэба даць тры аплявухі». Фіца выказаўся пра падлетка, які не паціснуў руку прэзідэнту Славакіі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Азначэнне Беларусі як выпаленай зямлі мне не падабаецца». Маналог беларуса, які нядаўна з’ехаў з краіны13

«Азначэнне Беларусі як выпаленай зямлі мне не падабаецца». Маналог беларуса, які нядаўна з’ехаў з краіны

Галоўнае
Усе навіны →