Гродзенскі абласны суд працягвае разгляд крымінальнай справы мясцовага жыхара Андрэя Бурдзені, піша «Вясна».

Яго абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК), паклёпе на яго (ч. 2 арт. 367 КК), абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130 КК).

Судовы працэс пачаўся 27 траўня, суддзя — Мікалай Рачынскі.

Меркаваная дата затрымання Андрэя — 20 верасня 2023 года. У гэты дзень з’явілася «пакаяльнае» відэа, дзе мужчына кажа, што нібыта пісаў негатыўныя каментары на адрас Лукашэнкі, службовых асоб, супрацоўнікаў міліцыі, расейскіх вайскоўцаў, а таксама пагражаў людзям, якія падтрымліваюць дзейную ўладу.

Чытайце таксама:

«Сілавікі і тыя адзін аднаго цураюцца». Экс-палітвязень расказаў, як пасля вызвалення жыве ў Беларусі

Палітвязня Ігара Аліневіча нядаўна змяшчалі ў ШІЗА, а Сяргей Раманаў адбыў паўгода ў ПКТ

На хірурга-стаматолага і двух яго сяброў павесілі цэлы пакет крыміналак за чат, у якім яны перапісваліся між сабой

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1