На некаторы час перакрываўся рух па Крымскім мосце.
З Керчы ў анексаваным Крыме гэтай ноччу паведамлялі аб серыі выбухаў.
Дарадца кіраўніка Крыма Алег Кручкоў напісаў у тэлеграме, што пры адбіцці атакі з боку УСУ ў выніку падзення абломкаў збітых ракет атрымалі пашкоджанні два паромы.
«Падчас адбіцця варожай атакі па абʼектах транспартнай інфраструктуры горада Керч ад абломкаў збітых ракет пацярпелі два паромы — аўтамабільны і чыгуначны, пашкоджана шкленне надбудоў. Ахвяр сярод маракоў і грамадзянскіх няма», — паведаміў Кручкоў.
Ноччу таксама на некаторы час перакрывалі рух па Крымскім мосце.
Мінабароны РФ сцвярджае, што былі збітыя 8 ракет ATACMS, таксама падбітыя два марскія беспілотныя катары.
Каментары