Чыноўніца адзначыла, што некаторыя краіны кампенсуюць недахоп нацыянальных працоўных рэсурсаў за кошт міграцыі, але для прарыўнога развіцця неабходныя кваліфікаваныя кадры, а ў большасці краін, з якіх адбываецца масавая міграцыя, яны не такія. Да таго ж такіх мігрантаў цяжка адаптаваць і інтэграваць у грамадства.

Іншая рэч — беларусы:

«У нас унікальныя працоўныя рэсурсы. Нашыя людзі адукаваныя, працавітыя, талерантныя, законапаслухмяныя і выканаўчыя. І нашы еўрапейскія суседзі не асабліва хочуць бачыць у сябе гасцей з Афрыкі ці Блізкага Усходу, але шырока раскрываюць дзверы для беларусаў».

Адна толькі бяда — што гэтыя ўнікальныя кадры чамусьці ўсё часцей аддаюць перавагу працы не на радзіме, а за яе межамі. Як сцвярджае чыноўніца, гэта ўсё вынік «ціску на наш рынак працы рэгіянальнай канкурэнцыі», прытым

«калі раней лязо імпартнага head hunter было накіравана на нашых тэхнічных спецыялістаў і навукова-даследчыя кадры з боку багатых транснацыянальных карпарацый, то цяпер барацьба за работнікаў адбываецца па шырокім фронце і геаграфіі».

У выніку ўжо церпяць ад недахопу персаналу і такія сферы, як банкаўская ды гандлёвая. Прытым вымываюць кадры не толькі заходнікі, але і расійскі бізнэс, «прапаноўваючы больш высокія заробкі». Там беларусы «становяцца жаданымі кандыдатамі дзякуючы сваёй ментальнасці, адсутнасці моўнага бар'ера, вельмі блізкай культуры, а таксама ўніфікацыі заканадаўства ў рамках Саюзнай дзяржавы».

Таму Бранцэвіч перакананая, што

«на першым месцы па актуальнасці для Беларусі павінна з'яўляцца задача не прыцягнення новых працоўных рэсурсаў здалёк, а ўтрыманне сваіх кадраў. А яшчэ лепш вяртанне суграмадзян, якія эмігравалі».

 Яна, праўда, у сваім выступленні не згадала, што маштабнае вымыванне кваліфікаваных кадраў з беларускай эканомікі — вынік той сітуацыі, якая склалася з-за жадання Аляксандра Лукашэнкі ў 2020 годзе любой цаной застацца пры ўладзе, нягледзячы на рашучую нязгоду з гэтым насельніцтва. І для заставання людзей у Беларусі, а тым больш масавага вяртання іх з-за мяжы, патрэбнае прынамсі спыненне палітычна матываваных рэпрэсій, што не ў кампетэнцыі Міністэрства эканомікі і іншых «цывільных» ведамстваў. У кіраўніцтва ж сілавых структур і ў самога Лукашэнкі на гэты конт зусім іншая думка. 

Чытайце таксама:

Сім-карты толькі ад МТС і ніякага мабільнага інтэрнэту. На «Гродна Азоце» забараняюць смартфоны

КДБ масава затрымлівае чыгуначнікаў за фота аварыі, якую хацелі ўтаіць

Колькі сапраўды зарабляюць беларускія дактары? Спыталі ў іх

Бізнэс-саюз заявіў пра крытычны недахоп у Беларусі прадаўцоў

«Набяруць больш студэнтаў, але што рабіць 6-7 гадоў?» Медык пра тое, як улады змагаюцца з недахопам дактароў і што трэба рабіць

Звальненні нязгодных і кадэбэшнікі ў аддзелах. Што адбываецца на буйных прадпрыемствах і ўстановах краіны 

Клас
25
Панылы сорам
23
Ха-ха
58
Ого
11
Сумна
7
Абуральна
15