Палітвязня Ігара Аліневіча нядаўна змяшчалі ў ШІЗА, а Сяргей Раманаў адбыў паўгода ў ПКТ
Навінамі з жыцця палітзняволеных беларускіх анархістаў падзяліўся тэлеграм-канал «Право на восстание».
Вядома, што ў пачатку траўня палітзняволены Сяргей Раманаў выйшаў з ПКТ, дзе правёў паўгода. Адміністрацыя горацкай калоніі блакуе ліставанне, таму ад палітвязня не даходзяць лісты і малюнкі.
Таксама вядома, што напачатку траўня палітзняволенага Ігара Аліневіча чарговы раз змяшчалі ў штрафны ізалятар.
22 снежня 2021 года Мінскі абласны суд прызначыў анархістам Ігару Аліневічу і Сяргею Раманаву па 20 гадоў калоні. Суд над імі праходзіў у закрытым рэжыме.
Каментары