Канфлікт на мяжы: BMW на літоўскіх нумарах паехаў проста на беларусаў ВІДЭА
Канфлікт у чарзе на мяжы Беларусі і Літвы каля пункта пропуску «Беняконі» трапіў на відэа, расказвае Autogrodno.by.
У канцы чаргі на выезд з Літвы традыцыйна дзяжураць мужчыны-добраахвотнікі ў святлоадбівальных камізэльках, якія не даюць нікому аб'язджаць чаргу.
Аднак BMW з літоўскімі нумарнымі знакамі стаяць двое сутак у чарзе — а менавіта столькі цяпер даводзіцца праводзіць на мяжы людзям — не захацеў.
Мужчыны спрабавалі спыніць яго, але BMW паехаў проста на людзей. Чалавек, які стаяў перад аўто, паспеў адскочыць, а другі пацягнуўся за аўтамабілем і ўпаў на асфальт.
На месца інцыдэнту выклікалі паліцыю, але чым скончылася гісторыя, пакуль незразумела.
Каментары