Кажа, што, маўляў, яго няма кім замяніць.
Аляксандр Лукашэнка распавёў, што ў агульнапрынятым разуменні пайсці ў водпуск ён не можа: «Прэзідэнт беларускі не можа адпачыць, таму што ў яго няма віцэ-прэзідэнта. Дзе б ні знаходзіўся прэзідэнт Беларусі, ён свае паўнамоцтвы па Канстытуцыі нікому перадаць не можа».
Лукашэнка кажа, што ўспрымае адпачынак і водпуск перш за ўсё як змену абставін і віду дзейнасці.
«Я ўспрымаю водпуск як змену сітуацыі, абставінаў, рэжыму жыцця. Я не ўяўляю, як можна легчы на пляжы і смажыцца пад сонцам. Я вясковы чалавек. З дзяцінства мяне да гэтага не прызвычаілі. Гэта не маё. Мне трэба чымсьці займацца», — сказаў ён.
Сёння Лукашэнка наведвае завод «Легмаш» у Оршы.
Каментары