Аляксандр Лукашэнка распавёў, што ў агульнапрынятым разуменні пайсці ў водпуск ён не можа: «Прэзідэнт беларускі не можа адпачыць, таму што ў яго няма віцэ-прэзідэнта. Дзе б ні знаходзіўся прэзідэнт Беларусі, ён свае паўнамоцтвы па Канстытуцыі нікому перадаць не можа».

Лукашэнка кажа, што ўспрымае адпачынак і водпуск перш за ўсё як змену абставін і віду дзейнасці. 

«Я ўспрымаю водпуск як змену сітуацыі, абставінаў, рэжыму жыцця. Я не ўяўляю, як можна легчы на ​​пляжы і смажыцца пад сонцам. Я вясковы чалавек. З дзяцінства мяне да гэтага не прызвычаілі. Гэта не маё. Мне трэба чымсьці займацца», — сказаў ён. 

Сёння Лукашэнка наведвае завод «Легмаш» у Оршы. 

@nashaniva Чаму маладога дырэктара «Легмаша» на сустрэчу з Лукашэнкам адзелі ў форму? #беларусь #нашаніва #беларусы #лукашенко #александрлукашенко #орша ♬ Suspense Thriller - Nitesail

Чытайце таксама:

Лукашэнку паказалі новыя айчынныя сякеры «МТЗ-Гарызонт»

Стала вядома, за што Лукашэнка граміў «аўтарскія праграмы» на тэлебачанні

Пуцін: на жаль, Лукашэнка пакуль не камандуе ўкраінскай арміяй

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2