Фота: Catholic.by

Фота: Catholic.by

Ксёндз канонік Рышард Якубец памёр 22 мая, паведамляе catholic.by.

Рышард Якубец нарадзіўся 23 сакавіка 1961 г. Паходзіў з парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Струбніцы (Гродзенская дыяцэзія, Мастоўскі дэканат). Быў высвячаны ў святары ў Рызе ў 1987 г. біскупам Янісам Цакулсам.

Пасля пасвячэння служыў на працягу года ў Латвіі, потым вярнуўся ў Беларусь. Быў вікарыем у парафіі св. Вацлава ў Ваўкавыску, таксама служыў, між іншым, у Шчучыне, Каменцы, Дзембраве.

Прычыніўся да аднаўлення знішчанага касцёла святых апосталаў Пятра і Паўла ў Ражанцы і будаўніцтва двух новых касцёлаў: Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах і святога Яна Хрысціцеля ў Правых Мастах.

З 1992 г. да смерці быў пробашчам парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мікелеўшчыне (Мастоўскі дэканат).

Развітанне з ім адбылося пазаўчора.

Чытайце таксама:

Памерла маці Вітольда Ашурка

Памёр Ханс-Георг Вік, які на стыку стагоддзяў спрабаваў аб'яднаць беларускую апазіцыю

Памерла паэтка Ала Нікіпорчык

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
12
Абуральна
2