Цэнтрабанк Літвы: У наступным годзе мінімальны заробак павінен скласці 1070 еўра
Сярэдні заробак «бруднымі» ў Літве хочуць дагнаць да 2139 еўра.

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»
Дырэктар дэпартамента эканомікі Цэнтрабанка Літвы Аўрэліюс Дабушынскас сцвярджае, што ў 2025 г. згодна з формулай, мінімальны месячны заробак (ММЗ) у Літве павінен быць павышаны на 146 еўра (або +15,7%) з 924 да 1070 еўра «бруднымі», піша Delfi.lt.
«Чыстымі» гэта выйдзе 820 еўра
СЗП (сярэдняя заработная плата) у 2025 г.у сярэднім без надбавак і прэмій павінна скласці 2139 еўра «бруднымі».
У 2024 г. мінімалка павышана да 924 еўра да выліку падаткаў («на рукі» — 708,4 еўра).
Мінімальны заробак у Беларусі з 1 студзеня 2024 года складае 626 рублёў, што па сённяшнім курсе 182 еўра.
Сярэдні заробак у Беларусі складае 2182 рублі 50 капеек (633 еўра)
Каментары