Грамадства44

Латушка звярнуўся ў Камісію фінансавага нагляду Польшчы ў сувязі з банкам Santander

Беларусы ў Польшчы сутыкнуліся з блакаваннем доступу да анлайн-банкінгу і дадатку банка Santander. Банк тлумачыў гэта «ўнутранымі дакументамі» і новымі правіламі.

Намеснік кіраўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета і кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення звярнуўся з лістом у камісію фінансавага нагляду Польшчы ў сувязі з абмежаваннямі для беларусаў у банку Santander.

У сувязі з праблемамі, якія ўзніклі ў беларусаў з выкарыстаннем анлайн-банкінгу банка Santander, намеснік кіраўніцы АПК накіраваў у адрас камісіі ліст.

У прыватнасці, Павел Латушка папрасіў патлумачыць, ці маюцца якія-небудзь прадпісанні для банка Santander ад Камісіі фінансавага нагляду Польшчы наконт абмежавання беларусаў у карыстанні прадуктамі і паслугамі банка, альбо гэта толькі over-compliance (празмернае выкананне патрабаванняў) з боку банка.

Пры наяўнасці такіх прадпісанняў намеснік кіраўніцы Кабінета папрасіў удакладніць, якімі прававымі актамі кіруюцца ў дадзеным выпадку банк і Камісія фінансавага нагляду.

Нагадаем, што фінансавыя санкцыі ў дачыненні да грамадзян Беларусі ў Польшчы адсутнічаюць, за выключэннем абмежаванняў па дэпазітах у еўрапейскіх банках у памеры больш за 100 тысяч еўра.

«Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі і Народнае антыкрызіснае ўпраўленне заўсёды выступалі супраць якіх-небудзь абмежаванняў у адносінах да нявызначанага кола грамадзян Беларусі», — гаворыцца ў заяве АПК.

Нагадаем, што беларусы ў Польшчы сутыкнуліся з блакаваннем доступу да анлайн-банкінгу і дадаткам банка Santander. Банк тлумачыў гэта «ўнутранымі дакументамі» і новымі правіламі.

Каментары4

  • Комментарий
    29.05.2024
    Влад, ну так возьми да займись, языком же так легко лепетать сидя на диване.
  • Индеец
    29.05.2024
    Комментарий

    Зачем ему заниматься?Ойтишный утырок струганул двух детей борщеварке, продал бабкину хату в Минске, любовница, сидит жрет суши, жарится в Барсе на пляже, как курица, и не парится.
  • Якую лухту пішаце
    29.05.2024
    Влад, калі пад санкцыі патрапіць Нацыянальны цэнтр абмену трафікам, у Беларусі перастане працаваць інтэрнэт. Проста таму што ім не будзе як плаціць за аплінк. Каму гэта трэба?

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ8

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Усе навіны →
Усе навіны

Крэмль назваў адстаўку Асада асабістым рашэннем таго2

У Мінску прадаюць кватэру Кандрата Крапівы2

Журналістку Вольгу Радзівонаву прыгаварылі да 4 гадоў калоніі

Лукашэнка прапанаваў рабіць аўтобусы са шклопластыку8

Майнінгавая фірма ў Мінску сышла ў банкруцтва з доўгам 2 мільёны рублёў

18-гадовая дзяўчына зняла відэа ў тыктоку, імаверна, пра свайго хлопца-міліцыянта — яе затрымалі за непавагу да органаў10

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю ў Сірыі6

Артхаус у беларускай вёсцы. Новы спектакль Карняга, на які ізноў было амаль немагчыма выхапіць квіткі2

Даляр падаражэў упершыню за сем таргоў зніжэння і амаль адразу на тры капейкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ8

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Галоўнае
Усе навіны →