Дональд Трамп. Curtis Means / Pool Photo via AP 

Дональд Трамп. Curtis Means / Pool Photo via AP 

У Нью-Ёрку завяршыліся слуханні ў рамках гістарычнага крымінальнага працэсу над былым прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, якога абвінавачваюць у фальсіфікацыі фінансавай справаздачнасці з мэтай схаваць ад выбаршчыкаў выплату порнаактрысе Стормі Дэніелс напярэдадні выбараў 2016 года, піша Бі-бі-сі.

Слуханні расцягнуліся амаль на паўтара месяца. Для высвятлення ўсіх падрабязнасцяў справы ў суд былі выкліканыя ключавыя сведкі (у тым ліку сама Дэніелс), якіх па чарзе дапытвалі як пракуроры, так і адвакаты экс-прэзідэнта. Трамп таксама ўвесь час знаходзіўся ў зале.

У аўторак суд выслухаў заключныя аргументы бакоў. Звычайна слуханні завяршаліся каля 16:30, але ў апошні дзень зацягнуліся да 8 вечара.

Адвакат Трампа Тод Бланш выступаў каля трох гадзін, прадстаўнік акруговай пракуратуры Манхэтэна Джошуа Стэйнглас — больш за пяць.

Суддзя Хуан Мерчан падзякаваў прысяжным за гатоўнасць застацца да вечара і паабяцаў даць ім апошнія інструкцыі ў сераду, пасля чаго яны павінны адправіцца абмяркоўваць вердыкт.

Іх задача — даць адказ на галоўнае пытанне: ці ўдалося пракурорам даказаць віну Трампа ў фальсіфікацыі дзелавой дакументацыі перад выбарамі.

Для абвінаваўчага або апраўдальнага прысуду неабходны аднагалосны вердыкт усёй Калегіі прысяжных.

Дональда Трампа абвінавачваюць у фальсіфікацыі дзелавой дакументацыі, на падставе якой ажыццяўлялася выплата 130 тысяч даляраў Стормі Дэніелс напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2016 года.

Дэніелс сцвярджала, што ў іх з Трампам быў сэкс у 2006 годзе, і былы адвакат прэзідэнта Майкл Коэн заплаціў ёй, каб яна маўчала пра гэта.

Абвінавачванне сцвярджае, што Трамп сфальсіфікаваў дакументацыю, калі кампенсаваў Коэну выдаткаваныя грошы, аформіўшы гэта як аплату юрыдычных паслуг.

Трамп не прызнаў віну ні па адным з 34 пунктаў абвінавачвання, а таксама адмаўляў той факт, што ў яго быў сэкс з Дэніелс.

У аўторак бакі абвінавачвання і абароны выступілі з заключнымі аргументамі, паспрабаваўшы пераканаць прысяжных у вінаватасці або невінаватасці былога прэзідэнта.

Кіраўнік юрыдычнай каманды Трампа Тод Бланш заявіў, што яго кліент стаў ахвярай шантажу з боку порнаактрысы, якая спрабавала вымагаць у яго грошы, пагражаючы апублікаваць нібыта выдуманую ёй гісторыю.

Чытайце таксама:

Для працэсу над Трампам у Нью-Ёрку знайшлі апошніх прысяжных. Суд пачаўся

Арыштавалі Дональда Трампа, але тут жа вызвалілі

Суд над Трампам па справе аб сакрэтных дакументах адклалі на нявызначаны тэрмін

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1