Грамадства1313

Ціханоўская назвала ўдзельнікаў выбараў у Каардынацыйную раду «сапраўднымі героямі»

Святлана Ціханоўская выпусціла адмысловы зварот, прысвечаны вынікам выбараў у Каардынацыйную раду, якія завяршыліся ўчора апоўначы. 

Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Адзначыўшы складаныя ўмовы, у якіх адбываліся выбарчая кампанія і галасаванне, Ціханоўская адзначыла:

«Кожны з тых, хто ўдзельнічаў у выбарах — сапраўдныя героі. Я ганаруся вашай смеласцю і стойкасцю. Вы паказваеце ўсяму свету, што Беларусь — гэта не толькі рэжым, але і народ, які імкнецца да свабоды і дэмакратыі. Дзякуючы вам упершыню склад Каардынацыйнай рады быў сфармаваны праз адкрытыя выбары».

Асобна яна адзначыла самаахвярнасць кандыдатаў у Каардынацыйную раду:

«Я ганаруся кожным кандыдатам, хто знайшоў у сабе мужнасць вылучыцца і змагацца за нашую агульную справу. Нягледзячы на рэпрэсіі, абвяшчэнне экстрэмістамі і арышты ўласнасці, гэтыя людзі працягваюць барацьбу».

Дэмакратычная лідарка выказвае ўпэўненасць:

«Каардынацыйная рада павінна стаць пляцоўкай для ўзгаднення нашых агульных стратэгій, для дыскусій і кансультацый, для каардынацыі кампаній, для максімальна зладжанага фармавання бачання Новай Беларусі».

Адначасова з гэтым яна спадзяецца, што новы склад Каардынацыйнай рады працягне працу па ўмацаванні адзінства дэмакратычнага руху і што ягоная дзейнасць стане больш публічнай, а абмяркоўвацца ў радзе будуць пытанні, сапраўды актуальныя для беларусаў па розныя бакі дзяржаўнай мяжы.

Каментары13

  • Хороший белорус
    28.05.2024
    Не моего романа. 
  • Адчай
    28.05.2024
    Ну а што яшчэ застаецца, толькі ствараць ілюзію перамогі, а не стаяць у праўдзе, як пісаў адзін разумны палітолаг. А пашпарты Новай Беларусі ў руках рэжыму(((
  • Асцярожна, дзверы зачыняюцца
    28.05.2024
    "Сапраўдныя героі" у кантэксце Ціханоўскай - гэта паказчык легітымнасці Прэзідэнта-электа: 0.1%. Вотум недаверу вынесены вельмі акцэнтавана, Святлана Георгіеўна.

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным15

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным

Усе навіны →
Усе навіны

«Тры-пяць разоў перакуліліся»: Аляксандр Саладуха з сынам трапіў у жудаснае ДТЗ — ФОТЫ15

Выйшаў на свабоду доктар-неўролаг Аляксандр Цялега

«Арэшнік» для Беларусі. Куды Лукашэнка ўцягвае краіну7

Беларус-дальнабойшчык знайшоў у сваім рэфрыжаратары двух нелегальных мігрантаў1

Канапацкая падзякавала камуністам за дапамогу, але сама застаецца «нацдэмкай»7

«У нас іншыя прыярытэты цяпер». Расія можа не прыйсці на дапамогу Асаду6

Расійскі віцэ-прэм'ер расказаў, калі ўвядуць агульную валюту з Беларуссю1

Купля трактароў з Беларусі прынесла праблемы польскім фермерам2

Шайгу заявіў пра падрыхтоўку беларускіх экіпажаў комплексаў «Іскандэр»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным15

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным

Галоўнае
Усе навіны →