Грамадства3939

Ціханоўская на BBC: Зараз не час для канкурэнцыі

Святлана Ціханоўская дала эксклюзіўнае інтэрв'ю BBC, дзе павышаную ўвагу надала праблеме палітычных зняволеных у Беларусі, а таксама выклікам, з якімі сутыкаюцца людзі за кратамі. 

Святлана Ціханоўская. Фота: прэс-служба Ціханоўскай

«У нас тысячы палітычных зняволеных за кратамі, і гэта самая балючая частка нашай барацьбы, калі людзі пакутуюць за кратамі з-за дрэннага абыходжання. У нас ёсць спіс людзей з цяжкімі захворваннямі, людзі з асаблівымі патрэбамі, якія пазбаўленыя якой-небудзь медычнай дапамогі. Мы вымушаныя былі вывучыць тэрмін «рэжым інкамунікада». Ён азначае, што людзі, якія знаходзяцца за кратамі, утрымліваюцца ў поўнай ізаляцыі, гэта тычыцца і майго мужа. Пра іх няма ніякай інфармацыі — адвакатаў не пускаюць, лістоў не дастаўляюць. Я не ведаю, што адказаць сваім дзецям пра тату. І такіх людзей шмат», — сказала ў інтэрв'ю Ціханоўская. 

Пры гэтым, паводле яе слоў:

«Рэжым хоча пераканаць нашых герояў за кратамі, што свет пра іх забыўся, што пра іх ніхто не думае […] — вашая ахвяра была марнай. І я вельмі хачу, каб у свеце гучна загаварылі пра палітвязняў і гуманітарную сітуацыю ў Беларусі, каб людзі не адчувалі сябе забытымі ў нашай краіне».

Пры гэтым Ціханоўская падкрэсліла:

«Мы супраць дыктатуры, супраць вайны ва Украіне і ўдзелу нашай краіны ў гэтай вайне.

Мы хочам свабодную незалежную дэмакратычную Беларусь праз сумленныя выбары. Мы жадаем вызваліць нашых людзей з турмаў, вярнуцца дадому і пачаць развіваць нашу краіну як частку еўрапейскай сям'і.

Таму нескладана аб'яднаць людзей, якія маюць адну мэту. Усе разумеюць: зараз не час для канкурэнцыі — зараз час змагацца з агульным ворагам, дыктатарам і яго сістэмай».

Тое, што цяпер адбываецца ў Беларусі, нацыянальная лідарка ацэньвае як «паўзучую акупацыю». У яе ўмовах расіяне

«ўмешваюцца ў нашую культуру, нашыя СМІ, эканоміку, адукацыю, каб крок за крокам падпарадкаваць нашу нацыю. І толькі моцная нацыянальная ідэнтычнасць, моцнае грамадства дапамогуць нам пазбегнуць гэтай русіфікацыі».

Каментары39

  • Чат-бот плана Перамога ў руках Азарава
    28.05.2024
    Света, можа пачнеш ужо нарэшце нешта рабіць, каб не з'яўляліся НОВЫЯ палітвязні? З-за дзеянняў чальцоў твайго офіса напрыклад
  • BBC - метр едзе, два нясі
    28.05.2024
    Без кантурэнцыі ня будзе прарыву на любым этапе. Калі ня можаце адукацыю ЕГУ вышэй за БДУ паставіць, то ня трэба засіжываць мейсца. Адчуваць трэба а не чакаць калі папруць.
  • не такі, як ёсць
    28.05.2024
    …таму я буду правіць вамі вечна!…. Не, насамрэч я дзесьці згодзен, час дзейнічаць а не сварыцца, але праблема ў тым, што не атрымліваецца ў вас, шаноўная спадарыня прэзідэнтка

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным20

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель12

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына26

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным20

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →