Грамадства11

Зноў цэлую групу людзей у Брэсце асудзілі за ўдзел у пратэстах 2020 года

Маскоўскі суд Брэста разглядаў крымінальную справу супраць 5 чалавек: Маргарыты Атэмасавай, Ганны Васільевай, Арцёма Ботава, Андрэя Салапуры і Аляксандра Якубука. Усіх іх абвінавачвалі паводле ч. 1 арт. 342 КК (групавое парушэнне грамадскага парадку), паведамляе «Берасцейская вясна».

Маргарыта Атэмасава і Андрэй Салапура. Фота з сацыяльных сетак

Усім 5 людзям ставілі ў віну ўдзел у пратэстах 10 жніўня 2020 года ў Брэсце. У выніку Ботаву, Салапуру і Якубуку прысудзілі кожнаму па паўтара года калоніі, Атэмасавай — 2 гады пазбаўлення волі ўмоўна, паколькі жанчына мае вельмі маленькае дзіця (якому менш за год), Васільевай -2 гады 6 месяцаў «хатняй хіміі», бо ў жанчыны двое непаўналетніх дзяцей.

Ролю суддзі выконвала Марына Скалковіч.

Такім чынам, ужо вядома пра 25 асуджаных паводле арт. 342 КК за пратэсты ў Брэсце, якія праходзілі 10 жніўня 2020 года. За гэтую акцыю пратэсту актыўна судзілі ў 2021 годзе, тады ўсім прысуджалі калонію паводле артыкула 293 КК, і праваабаронцы прызналі абсалютна ўсіх асуджаных палітвязнямі.

Пасля некаторага зацішша ў канцы 2023 года з'явіліся новыя затрыманні за тыя пратэсты — улады пачалі прад'яўляць ужо артыкул 342 КК — за тое, што 10 жніўня 2020 года людзі ў Брэсце «выкрыквалі лозунгі, выходзілі на праезную частку».

Каментары1

  • Viktor
    29.05.2024
    Усе жыццё наперакос у хлапцоў і дзяўчат, а за што,за тое,што адзін вусаты дзядзька не захацеў аддаць партфель, але у першую чаргу павінны адказаць: следчыя,пракуроры і суддзі(Люда Рубашэўская з Жабінкі і пракурорша Брэсцкая Алена Шарко прывітанне вам з вольнай Вільні) За ўсё і за ўсіх адкажаце, ужо гатуйцеся да Божай кары!!!

У ЗША ідзе падлік галасоў. Трамп пакуль лідзіруе з вынікам 178 на 99

Светабнаўляецца

У ЗША ідзе падлік галасоў. Трамп пакуль лідзіруе з вынікам 178 на 99

Усе навіны →
Усе навіны

84-гадовая жанчына падавілася чырвонай ікрой і памерла

Ва Украіне самымі небяспечнымі для ворага аператарамі дронаў сталі геймеры3

У Мазырскім раёне сусед шуфлікам забіў пажылую пару і забраў 500 рублёў1

Калі стануць вядомыя вынікі прэзідэнцкіх выбараў у ЗША?3

Рэзка вырасла колькасць аўтобусаў і легкавікоў на польскай мяжы

Праз 70 гадоў насельніцтва Кітая можа скараціцца ўдвая. Як палітыка аднаго дзіцяці траўмавала мільёны жанчын10

21-гадовага курсанта МУС асудзілі да 15 гадоў калоніі12

Расія спрабавала зладзіць тэракты на авіярэйсах у Еўропе11

«Вырашылі прыдумаць нешта новае». У Гомелі бытавую хімію прадаюць на разліў з аўтаматаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У ЗША ідзе падлік галасоў. Трамп пакуль лідзіруе з вынікам 178 на 99

Светабнаўляецца

У ЗША ідзе падлік галасоў. Трамп пакуль лідзіруе з вынікам 178 на 99

Галоўнае
Усе навіны →