Грамадства11

Прызналі палітвязнямі яшчэ 9 чалавек

28 мая праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 9 чалавек. Агульная колькасць людзей, якія на сёння з'яўляюцца ў Беларусі палітвязнямі, складае 1410 чалавекі.

У спіс палітзняволеных былі дададзеныя наступныя прозвішчы: Аляксандр Пазняк, Віталь Варфаламееў, Аляксандр Тысевіч, Васіль Аляксяюк, Мікалай Нікіцюк, Андрэй Салапура, Арцём Ботаў, Аляксандр Якубук, Глеб Клімовіч.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі, можна даведацца тут.

Спіс усіх палітвязняў Беларусі — тут.

Усяго на гэты момант палітвязнямі, паводле ацэнак праваабаронцаў, прызнаныя 1410 чалавек. Апошнім часам агульная іх колькасць істотна не расце і нават часам змяншаецца. Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі меншаюць, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.

Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. Пра вельмі многіх праваабаронцам проста нічога не вядома.

Каментары1

  • Пракоп
    28.05.2024
    [Рэд. выдалена]

Мінск сёння пайшоў пад ваду ФОТЫ9

Мінск сёння пайшоў пад ваду ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

На наступныя выхадныя аднаўляе працу легендарны «Рэактар». Гуляць будуць тры дні5

«Ты не карэнны аўстраліец, а я карэнны рускі». Былы прэм'ер Аўстраліі расказаў, як 10 гадоў таму пагаварыў з Пуціным пра Украіну6

Лукашэнка памяняў намесніка міністра абароны2

Мінлясгас заклікаў беларусаў найбліжэйшымі тыднямі не хадзіць у грыбы1

Даследчык даведаўся пра гісторыю першых гадзіннікаў Жыровіцкага манастыра

У Жлобіне адмянілі ўрачыстае адкрыццё флагштока, ківаюць на надвор'е1

Мазырскія ўлады прызналі, што перабоі з водазабеспячэннем у горадзе застаюцца

Самалёт AirBaltic з-за буры заляцеў у паветраную прастору Беларусі7

Гісторыя вялікага кахання і вялікай адзіноты жонкі Лукашэнкі15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск сёння пайшоў пад ваду ФОТЫ9

Мінск сёння пайшоў пад ваду ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →