Паглядзіце, якую прыгажосць зрабілі на Старым мосце ў Гродне ФОТЫ
У Гродне стала яшчэ больш прыемна рабіць летні павольны шпацыр па цэнтры і Старым мосце праз Нёман. Бо сам мост у гэтыя дні ператвараецца ў адну велізарную летнюю яркую інсталяцыю, піша Newgrodno.by.
На мосце ўстанавілі шмат'ярусныя клумбы: на іх ужо распускаюцца яркія кветкі. Пры гэтым усё зроблена тэхналагічна — да кветнікаў нават падведзены кропельны паліў.
Кіроўцы, праязджаючы міма, запавольваюць ход, а пешаходы спыняюцца, каб зрабіць незвычайныя фатаграфіі. Напэўна, гэтыя клумбы на мосце стануць адной з самых папулярных лакацый для фота.
Дарэчы, такім жа чынам крыху раней упрыгожылі адну з агароджаў у парку Жылібера. Там стаў цвісці плот, размешчаны насупраць плошчы Леніна.
Каментары