У Слуцку мужчына выгульваў дзіця на шворцы. Разгарэлася дыскусія
Незвычайную прагулку заўважылі ў адным з гарадскіх паблікаў.
У адным з паркаў у Слуцку мінакі звярнулі ўвагу на незвычайную карціну: мужчына выгульваў дзіця на шворцы.
Такі аксесуар прадаецца на ўсіх папулярных маркетплэйсах. Прынцып працы просты: адзін бранзалет надзяваецца на руку дзіцяці, другі — на руку дарослага. Яны злучаныя шнуром, які расцягваецца.
Фота апублікаваў гарадскі паблік. У каментарах разгарэлася дыскусія. Адныя вельмі асуджаюць такія паводзіны і адзначаюць, што сям'ёй павінна зацікавіцца апека.
Іншыя з імі спрачаюцца. Яны тлумачаць, што такі аксэсуар звычайна выкарыстоўваецца для кантролю дзіця з расстройствам аўтычнага спектру.
Каментары