Паўтарагадовая дзяўчынка ў Мінску загінула пасля падзення з акна 11 паверха
Трагедыя здарылася сёння днём у Фрунзенскім раёне.
«Дзяўчынка знаходзілася ў пакоі з адкрытым акном. Узлезшы на канапу, а затым на падваконнік, яна абаперлася на маскітную сетку і выпала разам з ёй з акна 11-га паверха», — паведамляе СК.
Ад атрыманых траўмаў малая памерла на месцы.
У момант падзення мама дзяўчынкі знаходзілася ў пакоі разам з дачкой, але ненадоўга адцягнула ўвагу.
Каментары