На беларуска-літоўскай мяжы заўважылі веласіпедыста з дзіцячым роварам
Смешным відэа з Newgrodno.by падзяліліся чытачы. Па іх словах, гэта было ў пункце пропуску «Беняконі».
Перад машынай, у якой ёсць рэгістратар, да пункта пропуску пад'язджае веласіпедыст. Зрэшты, пад'язджае — занадта гучнае слова.
Мужчына падкатвае да памежнікаў … дзіцячы ровар, на які не змог бы сесці пры ўсім жаданні. Але, мабыць, яго можна трактаваць, як веласіпедыста, таму ён і перасякае мяжу ў чарзе з легкавушкамі.
Раней гэта быў цалкам дзейны лайфхак. Веласіпедысты ў чарзе на мяжы не стаялі і маглі пад'ехаць проста да шлагбаума, зэканоміўшы некалькі гадзін чакання.
Потым гэтае правіла адмянілі, адправіўшы веласіпедыстаў у агульную чаргу на мяжы. Аднак многія да гэтага часу садзяцца на ровар ці бяруць яго ў рукі, каб не лічыцца пешаходамі.
Зрэшты, магчыма, такім чынам мужчына вырашыў правезці ровар дзіцяці, якое знаходзіцца з іншага боку мяжы.
Каментары
А велосипедистов через Бенякони уже не пускают,
так что и видосик старый.