Грамадства11

НАУ плануе стварыць сайт на аснове даных дзяржкаталога Музейнага фонду

На аснове скапіяваных даных Дзяржаўнага каталога Музейнага фонду Беларусі ў перспектыве плануюць стварыць сайт з пералікам экспанатаў, дзе «кожны ахвотны зможа з імі азнаёміцца», паведаміла выданню «Позірк» прэс-сакратарка кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Паўла Латушкі Юлія Гарачая. Разам з тым, з яе слоў, «ужо цяпер гісторыкі змогуць вывучаць гэтую базу».

Скрыншот: сайт Дзяржаўнага каталога Музейнага фонду

Па словах Юліі Гарачай, наяўнасць базы дазваляе НАУ адсочваць «усе музейныя прадметы, якія на гэты момант у фондах усіх музеяў Беларусі, іх стан, у якім музеі знаходзіцца той ці іншы прадмет».

«І цяпер ніхто не зможа знішчыць або прадаць які-небудзь прадмет музейнага значэння так, каб мы потым пра гэта не даведаліся, — упэўненая прадстаўніца палітычнай структуры. — Гэта значыць, мы можам не дапусціць схаванага вывазу нашых культурных каштоўнасцяў або, напрыклад, знішчэння прадметаў, звязаных з нацыянальнай гісторыяй. Гэта ў тым ліку і гарантыя абароны ад рускага свету і перапісвання гісторыі».

Пра тое, што ў распараджэнні ягонай каманды знаходзіцца каталог, які ўтрымлівае амаль 165000 музейных прадметаў, кіраўнік Павел Латушка заявіў 26 мая ў адмысловым відэазвароце.

Каментары1

  • Фантазёрам
    27.05.2024
    База не так працуе. Туды ўнесены мізэрны мізер.

«Уварваліся з дручкамі». Сведка расказаў, як сілавікі збілі аўтаслесара з Віцебска. Праз год той памёр20

«Уварваліся з дручкамі». Сведка расказаў, як сілавікі збілі аўтаслесара з Віцебска. Праз год той памёр

Усе навіны →
Усе навіны

«Тады мы ўдарым па Пецярбургу». Вайскоўцы з Польшчы і краін Балтыі абмеркавалі ваенны адказ на магчымую расійскую агрэсію13

Трагічна загінуў начальнік аддзела СІЗА-130

Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал турніру ва Ухані3

«Трампа цікавіць толькі яго эга, яго грошы і яго статус». Барак Абама выступіў у падтрымку Камалы Харыс10

Нобелеўскую прэмію міру прысудзілі японскай арганізацыі2

Лукашэнка заняўся кукурузай7

У школе пад Мінскам працуе настаўнік — двайнік Джоні Дэпа5

Польшча ўскладняе візавыя правілы пасля карупцыйнага скандалу. Гэта датычыць і гуманітарных візаў9

На аўкцыёне прадалі чарговую маёмасць палітвязня Эдуарда Бабарыкі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Уварваліся з дручкамі». Сведка расказаў, як сілавікі збілі аўтаслесара з Віцебска. Праз год той памёр20

«Уварваліся з дручкамі». Сведка расказаў, як сілавікі збілі аўтаслесара з Віцебска. Праз год той памёр

Галоўнае
Усе навіны →