Грамадства2121

Блок Пракоп'ева-Ягорава рэкламавалі на Таймс-сквер

Хто гэта аплаціў і колькі каштавала.

Скрыншот відэа

Тэлеграм-канал блока Пракоп'ева-Ягорава, які балатуецца ў беларускую Каардынацыйную раду, падзяліўся відэа, у якім на вялікім экране на нью-ёркскім Брадвеі транслюецца рэклама блока.

«Вось такі падарунак ад беларусаў Нью-Ёрка — рэклама нашага блока на Брадвеі», — патлумачылі ў канале.

Ці быў гэта сапраўды падарунак, а не аплачаная блокам піяр-акцыя, вызначыць немагчыма. У кожным разе рэклама на такіх экранах досыць даступная і каштуе звычайна ад 250 даляраў за ролік. Але, паводле інфармацыі «Нашай Нівы», паказ роліка блока Пракоп'ева-Ягорава абышоўся ўсяго ў 40 даляраў.

Месяц таму вядоўца тэлеканала «Белсат» Сяргей Падсасонны ў жывым эфіры абвінаваціў спікера Каардынацыйнай рады Андрэя Ягорава ў існаванні невядомых грамадскасці крыніц фінансавання кіраўніцтва, якое афіцыйна не атрымлівае заробак.

Каментары21

  • Мх
    25.05.2024
    І з расейскай мовай як са сцягам.
  • Ну, бывае...
    25.05.2024
    Аддаць гэтыя грошы на ПКК? А можа, арганізацыям, што займаюцца палітвязьнямі? А можа, «Партызанцы», якая дапамагла тысячам беларусаў у Польшчы? Навошта?! Фбухаем цэлы стос грошай людзям, якія будуць уплываць трохі менш чым на ніфіга.
  • Б.Я
    25.05.2024
    Каб іх каза даіцца перастала

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель5

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель

Усе навіны →
Усе навіны

Апошні рывок. Што будзе гэтай зімой на полі бою ва Украіне?2

Сяргей Бульба вінаваціць у арэндных праблемах сваёй арганізацыі мінулае кіраўніцтва. Тое ўсё адмаўляе19

У Лідскім раёне загарэўся цягнік2

«Могуць пайсці і знайсці іншага лоха!» Трамп перасцярог БРІКС ад спробаў увесці ўласную валюту14

Коля Лукашэнка расказаў, ці сядзіць ён у сацсетках17

«Лукашэнка ў Ісламабадзе». Найлепшыя твіты тыдня5

Перастрэлка адбылася ў раёне прэзідэнцкага палаца ў Дамаску6

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць70

Прэзідэнтка Грузіі абвясціла парламент нелегітымным і адмаўляецца ісці ў адстаўку13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель5

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель

Галоўнае
Усе навіны →