Гэта другая за месяц справа, заведзеная супраць палітзняволенага, які мусіў выйсці ў найбліжэйшыя месяцы.
Як стала вядома з сацыяльных сетак, Змітра Дашкевіча абвінавацілі па частцы 2 артыкула 411 Крымінальнага кодэкса Беларусі «Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы». Па гэтым артыкуле палітзняволенаму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да двух гадоў.
Змітра Дашкевіча затрымалі ў красавіку 2022 года. Разам з жонкай Настай яго абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года. 14 ліпеня 2022 года Змітру прызначылі 1,5 года калоніі, а Насце — 3 гады «хатняй хіміі».
Аднак у ліпені 2023 года Зміцер на волю не выйшаў. Яго пакінулі за кратамі нібыта за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі. У верасні Змітру Дашкевічу дадалі год строгага рэжыму.
Па ранейшай справе грамадскаму актывісту Змітру Дашкевічу заставалася адсядзець два месяцы, але ў пачатку мая стала вядома, што на яго завялі новую па артыкуле 342 «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх».
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары