Espanadas

Фота: Pexels

Каб прыгатаваць эмпанадас з ялавічынай, спатрэбіцца:

  • 400 г абабранай бульбы, нарэзанай кавалачкамі таўшчынёй 5 мм (бярыце гатункі з высокім утрыманнем крухмалу)
  • 1 ст. л. алею, найлепш аліўкавага
  • 1 цыбуліна, дробна нарэзаная
  • 4 зубкі часнаку, здробненыя
  • 500 г ялавічнага фаршу
  • 1 1/2 ч. л. вэнджанай папрыкі
  • 1 1/2 ч. л. молатага кмену
  • 1/2 ч. л. шматкоў чылі
  • 1 шклянка ялавічнага булёну
  • 1 ст. л. таматнай пасты
  • 1/3 шклянкі разынак
  • 2 звараныя ўкрутую яйкі, нарэзаныя буйнымі кавалкамі
  • 1/2 шклянкі зялёных алівак без костачак, нарэзаных
  • 8 лістоў замарожанага пясочнага цеста
  • соус чылі для падачы

Як гатаваць:

  1. Адварыце бульбу ў каструльцы з падсоленай вадой на працягу 3 хвілін або пакуль яна не стане мяккай. Зліце.
  2. Разагрэйце алей у вялікай патэльні на сярэднім агні. Абсмажвайце цыбулю і часнак, памешваючы, 5 хвілін або пакуль цыбуля не стане мяккай. Павялічце агонь да максімуму. Дадайце фарш і гатуйце, памешваючы, каб не ўтварыліся камячкі, на працягу 3 хвілін або пакуль ён не падпячэцца. Дадайце папрыку, кмен і перац чылі. Гатуйце да з'яўлення водару. Дадайце булён, таматную пасту, бульбу і разынкі. Тушыце 8 хвілін або пакуль соус не загусцее. Дадайце яйкі і аліўкі і прыпраўце па смаку. Астудзіце.
  3. Разагрэйце духоўку да 200°C. Засцяліце дзве вялікія бляхі паперай для выпечкі.
  4. Выражыце з цеста трыццаць два колы дыяметрам 11,5 см. Выкладзіце ў цэнтр кожнага кола па дзве сталовыя лыжкі мясной сумесі. Складзіце напалову, каб начынне было ўнутры, і зашчапіце краі, каб яны шчыльна прылягалі адзін да аднаго. Выкладзіце піражкі швом уверх на падрыхтаваныя бляхі. Запякайце 30 хвілін або да залацістага колеру. Падавайце з соусам чылі або любым іншым, які вам смакуе.

Чытайце таксама:

Сэндвічы з яечнай пастай — рэцэпт

Кукурузныя аладкі з сырам чэдар

Канелоні з двума варыянтамі начынак: мясной і вегетарыянскай

Клас
5
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0