ГУБАЗіК паведаміў, што іх аператыўнікі затрымалі ў Беларусі двух сяброў тэрарыстычнай арганізацыі «Джамаат Ансарулох», якая з'яўляецца часткай «Ісламскай дзяржавы».
Паводле сцвярджэння сілавікоў, абодва затрыманыя прыбылі ў Беларусь з мэтай далейшага транзіту ў Германію, каб пазбегнуць затрымання — відаць, у Расіі.
Аперацыя па затрыманні была праведзена «ў кароткія тэрміны» і «пры шчыльным узаемадзеянні з УБАЗ Таджыкістана». Разам з ісламістамі былі таксама затрыманыя «асобы, якія планавалі аказаць ім садзейнічанне ў перасячэнні мяжы».
Цяпер абодвух затрыманых збіраюцца перадаць для правядзення суда Таджыкістану.
У першапачатковым паведамленні гаварылася, што арганізацыя «Джамаат Ансарулох» нібыта мае дачыненне да здзяйснення тэракта ў «Крокус Сіці Хол» у падмаскоўным Краснагорску, але пасля гэтае сцвярджэнне выдалілі.
Каментары