Навука і тэхналогіі11

Штучны інтэлект будзе трэніравацца на навінах буйных медыякампаній. А ім за гэта заплацяць $250 мільёнаў

Як паведамляе The Wall Street Journal, амерыканская News Corp. заключыла пагадненне з OpenAI, якое дазволіць распрацоўшчыку чат-бота GPT выкарыстоўваць кантэнт навін медыякампаніі для трэніроўкі мадэляў штучнага інтэлекту.

Выява: vecteezy.com

OpenAI атрымае доступ да бягучых і архіўных публікацый выданняў, якія належаць News Corp., у тым ліку амерыканскіх The Wall Street Journal, Barron's і New York Post, а таксама брытанскіх The Times і The Sun.

Бакі не раскрываюць фінансавых умоў пагаднення, аднак па словах крыніц WSJ, News Corp атрымае больш за $250 мільёнаў на працягу пяці гадоў, як у выглядзе грашовых сродкаў, так і ў выглядзе кампенсацыі выдаткаў на выкарыстанне тэхналогій OpenAI.

Раней аб заключэнні падобных партнёрскіх пагадненняў з OpenAI абвясцілі такія медыяхолдынгі і выданні, як Associated Press, французская Le Monde і Axel Springer — уладальнік Politico, нямецкай Bild і іншых вядомых СМІ.

А ў красавіку гэтага года пагадненне з OpenAI аб прадстаўленні доступу да кантэнту падпісала газета Financial Times.

Па ўмовах здзелкі, выдавецтвы перадаюць ліцэнзію на свае матэрыялы вытворцу ChatGPT, каб дапамагчы ў распрацоўцы тэхналогіі генератыўнага штучнага інтэлекту, якая зможа ствараць тэкст, малюнкі і код, якія не адрозніваюцца ад створаных чалавекам.

Акрамя гэтага, калі карыстальнікі ChatGPT будуць запытваць інфармацыю, звязаную з матэрыяламі выданняў, яны змогуць бачыць у адказах пераказы, урыўкі і цытаты з адпаведных артыкулаў, а таксама прамыя спасылкі на першакрыніцы гэтых публікацый. Пры гэтым кантэнт будзе дакладна атрыбутаваны (напрыклад, лагатыпам).

Для некаторых выдавецтваў OpenAI распрацуе новыя прадукты на аснове штучнага інтэлекту. Так газета Financial Times ужо выкарыстоўвае рашэнні OpenAI, у тым ліку ChatGPT Enterprise і мае намер цесна ўзаемадзейнічаць з OpenAI пры распрацоўцы новых прадуктаў на базе штучнага інтэлекту.

У сакавіку Financial Times выпусціла бэта-версію чат-бота Ask FT («спытай Financial Times»), заснаванага на вялікай моўнай мадэлі Claude Anthropic. Чат-бот дазваляе падпісчыкам знаходзіць інфармацыю ў артыкулах газеты.

Як адзначаюць аналітыкі, пагадненні OpenAI з найбуйнейшымі выданнямі заключана ў той час, калі тэхналагічныя фірмы змагаюцца з недахопам добрых навучальных даных на рынку.

Даследаванні паказваюць, што да 2026 года ў кампаній, якія займаюцца штучным інтэлектам, могуць скончыцца высакаякасныя даныя па навучанні, створаныя чалавекам. У выніку распрацоўшчыкі могуць сутыкнуцца з «калапсам мадэлі».

Па словах Брэда Лайткэпа (Brad Lightcap), галоўнага аперацыйнага дырэктара OpenAI, «партнёрства і пастаянны дыялог з Financial Times накіраваны на пошук творчых і прадуктыўных спосабаў выкарыстання ШІ для пашырэння магчымасцяў медыяарганізацый і журналістаў, а таксама ўзбагачэння досведу ChatGPT журналістыкай сусветнага класа ў рэальным часе».

У той жа час шэраг буйных медыякампаній, у тым ліку BBC, аддалі перавагу распрацоўцы ўласных мадэляў штучнага інтэлекту. BBC вядзе перамовы з тэхналагічнымі гігантамі накшталт Amazon аб продажы доступу да сваіх архіваў у рамках гэтай ініцыятывы.

Процілеглы падыход абрала газета New York Times, якая падала судовы пазоў аб аўтарскіх правах супраць OpenAI і яе інвестара Microsoft. У ім сцвярджаецца, што кампаніі незаконна выкарыстоўвалі мільёны артыкулаў выдання для навучання сваіх мадэляў без атрымання на тое дазволу.

Каментары1

  • abc
    25.08.2024
    > Противоположный подход выбрала газета New York Times, подавшая судебный иск об авторских правах против OpenAI и ее инвестора Microsoft. В нем утверждается, что компании незаконно использовали миллионы статей издания для обучения своих моделей без получения на то разрешения.

    Хуцпа в чистом виде! Обучение = чтение, а чтение = обучение (у людей).
    По кр.мере то что в открытом доступе и даже в аккаунтном [за подписку]
    - не может требовать лицензирования.
    (др.дело вообще недоступные архивы и рабочие материалы).

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы2

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы

Усе навіны →
Усе навіны

32-тонную піўную цыстэрну каля мінскай плошчы Бангалор паднялі ВІДЭА

Камунальнік замяніў на мінскім даху чырвона-зялёны сцяг на бел-чырвона-белы, каб «пажартаваць з апазіцыянераў»4

Сірыя была фабрыкай каптагону, «какаіну для бедных». Пасля падзення рэжыму стала ясна, дзе яго выраблялі2

Нобелеўскі лаўрэат Муратаў крэатыўна абверг выдумкі прапагандыстаў ФОТАФАКТ1

Пасля смерці Прыгожына наймітам з ампутаванымі канечнасцямі перасталі плаціць пенсіі5

У Беларусі з'явіўся народны паэт12

У Мінску назвалі самыя папулярныя сёлетнія дзіцячыя імёны1

Расійскія настаўнікі на загад беларуса спалілі джынсы, партрэты нобелеўскіх лаўрэатаў і дыскі з Windows4

Расія ў найбліжэйшыя дні можа зноў ударыць «Арэшнікам» па Украіне2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы2

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы

Галоўнае
Усе навіны →