Грамадства99

Лукашэнка назваў Усебеларускі народны сход «палітычнай ядзернай зброяй Беларусі» і не ведае, што з ім рабіць

Аляксандр Лукашэнка, выглядае, не ведае, што рабіць з той грувасткай сістэмай, якую ён стварыў. Для УНС, мэта стварэння якога была адна — стаць ахоўным бар’ерам для захавання ўлады Лукашэнкі — у рэальным жыцці не могуць знайсці месца.

Сёння Лукашэнка, які таксама з'яўляецца старшынёй Усебеларускага народнага сходу, прыняў з дакладамі намесніка старшыні УНС Аляксандра Косінца і начальніка сакратарыята УНС Валерыя Міцкевіча. Ім ён задаў пытанне, як цяпер будаваць сістэму.

«Я прасіў вас, каб вы сур'ёзна з зацікаўленымі і адказнымі асобамі падумалі пра тое, як нам выбудаваць сістэму працы з дэлегатамі Усебеларускага народнага сходу. Нам трэба было вызначыцца і па структуры: як мы будзем дзейнічаць у Сакратарыяце і наогул якая будзе структура ў краіне. 

Структура і сістэма. Нам трэба спланаваць працу, таму для нас будуць важныя і планы працы – і Прэзідыума УНС, і ў цэлым дэлегатаў», — сказаў Лукашэнка.

Лукашэнка пацікавіўся, што ўжо зроблена ў гэтым напрамку.

«Што трэба ў дадзеным выпадку ад мяне для таго, каб запусціць гэтую машыну? <…>

Нам вельмі важна паказаць грамадству і дэлегатам, што яны не павінны падмяняць іншыя органы ўлады. УНС — гэта нейкая палітычная ядзерная зброя, якая выкарыстоўваецца ў выключных выпадках. Прымаюцца рашэнні толькі стратэгічнага характару», — сказаў ён.

Каментары9

  • Кастусь
    23.05.2024
    подложил под себя ядреную бомбу замедленного действия)
  • Андрусь
    23.05.2024
    УНС — гэта нейкая палітычная ядзерная зброя, якая выкарыстоўваецца ў выключных выпадках. Прымаюцца рашэнні толькі стратэгічнага характару

    Пераклад з лукашэнкаўскай мовы на чалавечую:
    - Гэтыя бутафорская імітацыя нейкага прадстаўніцтва з маіх кішэнных малпаў - нішто і клічуць яго ніяк. Яны нешта скажуць альбо "вырашаць" толькі па майму загаду.
  • даведка
    23.05.2024
    У каждого делегата всебелорусского народного собрания под кроватью должен находиться тревожный чемоданчик.

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі19

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі

Усе навіны →
Усе навіны

Падаткавікі масава правяраюць расійскія кампаніі ў Беларусі3

Самы скандальны токен 2024 года перажыў яго ненадоўга. Hamster Kombat закрываюць3

«Вусы, лапы, пашпарт Новай Беларусі — вось мае дакументы». Найлепшыя твіты тыдня3

Урад вызначыўся, якой мае быць формула «справядлівага цэнаўтварэння»6

Ад хваробы Альцгеймера можа абараніць ксенон3

Для МНС стварылі новую машыну ФОТЫ5

Працадаўцы больш не хочуць выпускнікоў з эканамічнай адукацыяй2

Шрайбман: Адлігі не будзе, Лукашэнка — галоўны неперагортвальнік старонкі ў беларускім грамадстве14

Назвалі раёны Беларусі, неспрыяльныя для сельскай гаспадаркі. Іх 65 са 11813

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі19

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі

Галоўнае
Усе навіны →