Міліцыя сцвярджае, што падчас затрымання Станіслава Пуцяціна яму прыйшло апавяшчэнне з плана «Перамога»
А за гэта, маўляў, яму пагражае дадатковы крымінальны артыкул.
Затрыманага зваць Станіслаў Пуцяцін. Ён намеснік генеральнага дырэктара навукова-тэхнічнага цэнтра «Эксперыментальныя тэхналогіі», звязанага з «Інтэгралам». Прадпрыемства займаецца робататэхнікай, а таксама робіць беспілотнікі рознага прызначэння, у тым ліку і самалётнага тыпа.
Міліцыя падкрэслівае, што мужчыну прыйшлі затрымліваць за ўдзел у пратэстах, а заадно ўбачылі рассылку ад плана «Перамога». Таму ён, маўляў, атрымае дадатковы крымінальны артыкул за супрацу з экстрэмісцкім фарміраваннем.
Пацверджання гэтай гісторыі няма.
Каментары
І што самае сумнае, што на гэты блеф павядуцца мясцовыя здраднікі і хатаскрайнікі. Чакайце ў каментарах абвінавачання супраць апазіцыі і асабіста Ціханоўскай.