Усяго патроху33

Навукоўцы знайшлі мікрапластык у яечках мужчын

Акрамя людзей, такія знаходкі выяўлены і ў сабак. Прычым у людзей утрая болей. Чым гэта небяспечна?

Як піша выданне Science alert, навукоўцы Універсітэта Нью-Мексіка вывучалі тканіны яечкаў, узятыя як у сабак, так і ў людзей, і знайшлі мікрапластык у кожным узоры.

Вынікі даследавання апублікаваныя ў часопісе Toxicological Sciences. Паводле іх, на адзін грам тканкі ў сабак у сярэднім прыпадае 122,63 мікраграма мікрапластыку. А ў людзей гэты паказчык амаль утрая большы — 329,44 мікраграма на грам.

Даследчая група імкнулася параўнаць яечкі сабак і людзей, бо паміж нашымі відамі існуе некалькі біялагічных падабенстваў, а таксама таму, што нашы чацвераногія сябры жывуць побач з намі ў адным і тым жа асяроддзі.

«Спачатку я сумняваўся, што мікрапластык можа пракрасціся ў рэпрадуктыўную сістэму. Калі я ўпершыню атрымаў вынікі для сабак, то быў здзіўлены. Але яшчэ больш здзівіўся, калі атрымаў вынікі для людзей», — цытуе выданне словы аднаго з удзельнікаў даследавання.

Мікрапластык. Фота:Wikimedia Commons

Сярод 12 розных выяўленых тыпаў мікрапластыку, як у сабак, так і ў людзей пераважаў поліэтылен, які выкарыстоўваецца пры вытворчасці пластыкавых пакетаў і пластыкавых бутэлек і з'яўляецца асноўнай крыніцай забруджвання навакольнага асяроддзя.

Даследчыкі асцерагаюцца, што наяўнасць мікрапластыку ў мужчынскай рэпрадуктыўнай сістэме можа паўплываць на фертыльнасць. Каманда не змагла падлічыць колькасць сперматазоідаў у чалавечых узорах, але ім удалося гэта зрабіць з узорамі сабак.

Навукоўцы адзначылі карэляцыю больш высокага ўтрымання полівінілхларыду (ПВХ) з меншай колькасцю сперматазоідаў. Прычынай гэтага, лічаць аўтары, з'яўляецца тое, што ПВХ можа выдзяляць шмат хімічных рэчываў, якія перашкаджаюць сперматагенезу, і змяшчае хімічныя рэчывы, якія выклікаюць эндакрынныя парушэнні.

Па словах навукоўцаў, неабходныя дадатковыя даследаванні, каб высветліць, ці ўплывае мікрапластык на чалавечыя сперматазоіды гэтак жа, як і на сабачыя.

Даследчыкі дадаюць, што не хочуць палохаць людзей, але хочуць да іх данесці, што цалкам пазбегнуць уплыву мікрапластыку на арганізм немагчыма, але заўсёды можна памяняць лад жыцця і паводзіны так, каб зменшыць яго ўздзеянне.

Каментары3

  • Пад суд
    22.05.2024
    Потым здзіўляюцца, што мы выміраем
  • Жора
    22.05.2024
    А раней пужалі глабальным пацяпленнем, нітратамі ў агародніне, гармонамі ў мясе, грыбком у ванным пакоі, магнітнымі палямі ад разетак і праводкі... як усё слухаць і пужацца, трэ адразу ў труну класціся.
  • гоблен
    22.05.2024
    Мля на самое дорогое покусился! (ржот)

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі3

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтарку лозунга «Стоп таракан» адразу асудзілі завочна, а потым вызвалілі па амністыі4

«Гэта бомба!» Пад Лідай жанчына знайшла зайздросную паляну баравікоў1

У Літве на мяжы з Беларуссю пачынаюцца вучэнні НАТА

У Берліне адкрылі самыя высокія арэлі Еўропы ВІДЭА

У Бабруйску жанчына загінула проста на сваёй кухні

Раман Пратасевіч назваў памер свайго заробку як зваршчыка26

Віталь Гуркоў скончыў спартыўную кар'еру19

«Беларусы хочуць сучаснага бацю». Астапеня пра кандыдата ў прэзідэнты, які задаволіць большасць19

У Старым замку ў Гродне знайшлі сцяну часоў Вітаўта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі3

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →