Грамадства33

Кныровіч назваў галоўную хлусню Лукашэнкі

«Мы можам гаварыць пра нулявыя як пра нармальную краіну. І пра дзясятыя — як пра страчанае дзесяцігоддзе».

Аляксандр Лукашэнка. Photo by Contributor Getty Images

Падчас размовы ў новым выпуску ТОКу бізнэсмен Аляксандр Кныровіч звярнуў увагу на заяву Лукашэнкі аб тым, што «ў кожнага беларуса цэлая тысяча долараў у банку». Ён лічыць гэта галоўнай хлуснёй.

Бізнэсмен заўважае, што для разліку бярэцца агульная колькасць грошай на рахунку:

«На дэпазітах ляжыць $595. А астатнія $400 — гэта заробак, які сёння прыйшоў, а заўтра чалавек яго патраціць. Ці гэта пенсія, якая прыйшла і будзе выдаткавана на звычайныя рэчы».

Бізнэсмен таксама прапануе паглядзець, колькі чалавек маюць уклады ў банках. Па яго словах, з 9 мільёнаў насельніцтва «толькі мільён нешта мае ўкласці на гэты дэпазіт. Восем мільёнаў не маюць наогул ніякіх дэпазітаў».

Кныровіч параўноўвае сітуацыю з суседніх з Беларуссю краінах Еўропы:

«У Латвіі лічба самая малая — гэта 6 тысяч долараў на чалавека. Самая вялікая будзе больш за 8 тысяч. Такім чынам, на дэпазітах у літоўцаў і палякаў у 15 разоў больш грошай. І там амаль кожная сям'я мае дэпазіт».

@tokbelarus Насколько белорусы законопослушны? Мнение бизнесмена #беларусь #белорусы #италия #итальянцы #закон #беларусьновости #новостибеларуси ♬ sonido original - Nightcore Nation

На пытанне аб тым, што, можа, беларусы захоўваюць свае зберажэнні дома пад падушкай, Кныровіч адказаў: «Упэўнены, што гэта не так. Магчыма мы атрымаем яшчэ 600 долараў, якія схаваныя пад матрацам да тых 600, што ў банку.

І на гэтым усё. Менавіта таму што заробак у Беларусі чыстымі 550 долараў, а ў Эстоніі, Літве гэта ўжо лічба 1200-1300 пасля падаткаў».

Аляксандр Кныровіч Александр Кнырович Alexander Knyrovich
Аляксандр Кныровіч. Скрын відэа TOK_talk / YouTube

«Мы — краіна, якая засталася на месцы. Любы чыноўнік (і сам Лукашэнка) калі пачынае казаць «у параўнанні з 91-м годам», ці з 2000-м, ці «за 30 гадоў», вось з гэтага месца пачынаецца хлусня.

Чаму? Таму што, калі ты глядзіш на развіццё Беларусі, ты бачыш, што напрыканцы 1990-х гэта быў такі рост, калі мы нашу вытворчасць (тыя самыя МАЗы) загружалі, і гэта пачынала працаваць. 2000-я гады гэта быў «вуглевадародны бум» услед за Расіяй. У 2011-м мы сталі колам. Пачалося балота. І за апошнія 10 гадоў мы засталіся на месцы. <…> Гэта страчанае дзесяцігоддзе. <…> Мы можам гаварыць пра нулявыя як пра нармальную краіну і дзясятыя як пра страчанае дзесяцігоддзе».

Глядзіце цалкам:

Каментары3

  • Руды Румас
    23.05.2024
    Пры ўсёй павазе да Кныровіча, але ўжо сам бы лабуду ня нёс. Вядомыя ж лічбы: у той жа Літве каля 60% насельніцтва не маюць фінансавай падушкі ці яна значна ніжэй патрэбнай; у ЗША (!), дарагі сп. Кныровіч, каля 60% насельніцтва не могуць нават пакрыць неспадзяваныя выдаткі ў 1000 даляраў(!) за кошт накапленняў. Ужо не кажучы пра гіганцкую розніцу ў паўсядзённых кастах у Беларусі і краінах Захаду.
    Ловячы на хлусні дыктатара, ня трэба людзям хоць сікаць у вочы. Праблема ж не ў колькасці грошай на рахунку, а за кошт якіх ашчаджэнняў яны там аказваюцца і магчымасцях трывала падтрымліваць прыстойны ўзровень жыцця, не азіраючыся на неабходнасць трымаць даляры пад матрасам.
  • Антон
    23.05.2024
    Мы можам гаварыць пра нулявыя як пра нармальную краіну

    Гэта моцная ілюзія спадара Кныровіча. То былі часы росту сусветных нафтавых коштаў, калі лукашэнка атрымліваў вуглявадароды па палітычна заніжаных расейскіх коштах, частку перарабляў, частку проста перапрадаваў на захад, але па сусветных коштах і не аддаючы Расеі экспартовыя мыты. Істотная частка гэтых грошаў ішла на спробы гальванізаваць неэфектыўны дзяржсэктар і пазбегнуць ў ім структурных рэформ і тонкім пластом распаўзалася па ўсяму беларускаму грамадству, падтрымліваючы міф аб "эфектыўнай беларускай мадэлі". Эфектыўнасць эканомікі не расла, але даходы насельніцтва сапраўды раслі, таму ўсё гэтае шчасце было часовым. Але інвеставаць гэтыя даходы ва ўмовах немагчымасці існавання фондавага рынку пад час дыктатуры было няма куды, апрача нерухомасці і банкаўскіх дэпазітаў. Гэта нават пры адсутнасці ільготнай іпатэкі справакавала напампоўванне бурбалцы на рынку нерухомасці. Напампоўцы коштаў спрыяла і тое, што первічны рынак нерухомасці кантраляваўся лукашэнкай і будаваць дазвалялася толькі набліжаным да лукашэнкі. Бізнэс клімат, як   і раней, заставаўся неспрыяльным і непрадказальным. Адначасова за кошт нафтадаляраў ішло замацаванне дыктатуры і далейшае знішчэнне дэмакратычных інстытутаў. Таму аніякай нармальнай краіны нават тады не існавала - гэта быў выключна часовы эфект расейскага нафтагазавага допінгу.
  • Amatar
    23.05.2024
    Прасьцей: Сярэдні беларус апошнія 25 год зарабляў прыблізна палову заробка сярэдняга паляка. І гэтую розьніцу ў дабрабыце ўжо не дагнаць.

Лукашэнка стаў прадзедам14

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

УЕФА па выніках матча з мінскім «Дынама» аштрафаваў «Легію» за антылукашэнкаўскія плакаты фанатаў1

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%8

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

Шольц расказаў, што было ў яго таямнічай валізцы6

Беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць рэмень «Луі Вітон». Яна абураная40

Беларусам стане складаней ехаць на заробкі ў Літву. Там змяніліся правілы падачы на ДНЖ

Ігара Кулея звольнілі з пасады кіраўніка рэдакцыі навін «Белсата»22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам14

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →