Свет33

Улады Паўднёвай Карэі заблакавалі мегапапулярны кліп «Прыязны бацька» пра Кім Чэн Ына

Прапагандысцкі кліп ад КНДР пад назвай «Прыязны бацька», які ўсхваляе паўночнакарэйскага дыктатара Кім Чэн Ына, нядаўна стаў суперхітом у тыктоку і іншых сацсетках, сабраўшы мільёны праглядаў па ўсім свеце. У Паўднёвай Карэі палічылі песню «псіхалагічнай зброяй».

Кім Чэн Ын разам са сваёй дачкой Кім Чжу Э. Фота: ЦТАК

Камісія па стандартах сувязі Паўднёвай Карэі афіцыйна заблакавала ў краіне паўночнакарэйскі кліп пра Кім Чэн Ына, каб «абмежаваць намаганні рэжыму Кіма па ўсхваленні і рэкламаванні сваёй дзейнасці», піша агенцтва The Guardian.

Рэгулятара аб гэтым папрасілі паўднёвакарэйскія спецслужбы, бо палічылі папулярны прапагандысцкі кліп «псіхалагічнай зброяй».

«Відэа з'яўляецца тыповым кантэнтам, звязаным з псіхалагічнай вайной супраць Паўднёвай Карэі, паколькі яно было размешчана на канале, які накіраваны на аўдыторыю замежжа і ў асноўным прапагандуе аднабаковае абагаўленне і ўслаўленне Кіма», — гаворыцца ў афіцыйнай заяве паўднёвакарэйскага рэгулятара.

Нагадаем, што кліп «Прыязны бацька» быў прадстаўлены ў пачатку месяца дзяржаўным тэлебачаннем Паўночнай Карэі. Ён паказвае, як паўночнакарэйскія салдаты і школьнікі ўвесь час спяваюць: «Давайце заспяваем пра Кім Чэн Ына, вялікага лідара / мы будзем ганарыцца Кім Чэн Ынам, нашым прыязным бацькам».

Што стаіць за гэтым кліпам і як ствараўся гэты прапагандысцкі кліп, «Наша Ніва» пісала тут.

Каментары3

  • CV
    21.05.2024
    Вельмі свабодна і дэмакратычна. 
  • ...
    21.05.2024
    Селук, наверное, сильно там нахомутала...
  • Мама
    21.05.2024
    Адныя бацькі і байструкі

Расіяне расказалі, як намучыліся на беларускай мяжы8

Расіяне расказалі, як намучыліся на беларускай мяжы

Усе навіны →
Усе навіны

Галоўчанка паабяцаў стварыць музей на гарадзішчы на Менцы6

Гайдукевічу прапануюць стаць пратэсным кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах24

У ЗША выратавалі мужчыну, які дрэйфаваў на халадзільніку ў моры на працягу амаль сутак3

Беларус, які вызваліўся пасля паўтара года хіміі, ударыў малатком па сцяне Крамля3

Міністр унутраных спраў Літвы назвала, колькі беларусаў давялося прымусова выслаць назад у краіну2

«Гнілаж і размандыкванне». Чалы тлумачыць, як Лукашэнка прыдумаў ідэальную праграму працы на будучыню5

Памёр Андрэй Цісык

У Аўстраліі жанчыне адгрыз руку ўласны сабака. Яна змагаецца за жыццё8

У Гродне пенсіянерка ішла на кірмаш і драпала аўтамабілі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне расказалі, як намучыліся на беларускай мяжы8

Расіяне расказалі, як намучыліся на беларускай мяжы

Галоўнае
Усе навіны →