Навука і тэхналогіі33

Мінскі планетарый шукае метэарыт, які нядаўна ўпаў на Беларусь

Да пошукаў невялікіх фрагментаў касмічнага цела просяць далучыцца і валанцёраў. Спецыялісты патлумачылі, дзе іх можна адшукаць.

Зафіксаванае падзенне метэарыта ў Беларусі. Фота: «Трыбуна працы»

Мінскі планетарый просіць жыхароў Бабруйскага раёна аказаць дапамогу ў пошуках фрагментаў метэарыта. Пра гэта паведамляе раённая газета «Трыбуна працы». 

Камеры беларускай метэорнай сеткі зафіксавалі на паўднёвы ўсход ад Мінска яркі вогненны шар, які быў ярчэйшым за поўню, яшчэ 1 мая ў 03:32:16 па мясцовым часе. Балід перамяшчаўся па небе каля 8 секунд і меў ярка-зялёны колер. Маса касмічнага цела перад уваходам у атмасферу ацэньваецца ў 1,5 тоны.

Як распавёў загадчык Мінскага планетарыя Аляксандр Мікуліч, разлічана імавернаснае поле выпадзення метэарыта і праведзены яго першыя пошукі сіламі аматараў астраноміі і валанцёраў, якія пакуль не мелі поспеху.

«Шукаюць касмічныя камяні, не парушаючы верхні пласт грунту, а для выяўлення выкарыстоўваюцца спецыяльныя магніты», — патлумачыў методыку пошуку Мікуліч.

Мясцовасць на паўночны захад ад Бабруйска, дзе могуць быць фрагменты метэарыта. Фота: Наша Ніва, OSM

Мяркуецца, што фрагменты метэарыта выпалі па лініі вёсак Вербкі (10-50 г), Раксалянка (50-100 г), Ізюмава (200-500 г), Пад'ясенка (1-1,5 кг) Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці.

Спецыялісты просяць жыхароў гэтых населеных пунктаў звяртаць увагу на незвычайныя камяні розных памераў, якія ляжаць на паверхні.

Метэарыт можа мець чорную абвугленую скарынку з расколінамі і сколамі, чорную аплаўленую матавую паверхню або карычневы ржава-буры колер. Метэарыт павінен прыцягваць магніт і быць цвёрдым, не рыхлым.

Як можа выглядаць камень з космасу на прыкладзе фрагментаў чалябінскага метэарыта. Фота: «Трыбуна працы»

Фота магнітных камянёў, падобных да метэарыта, Мінскі планетарый просіць дасылаць на сваю электронную пошту — [email protected].

«Унікальная знаходка метэарыта мае вялікае навуковае значэнне і можа стаць шостым вядомым метэарытам на тэрыторыі Беларусі. Каменю з космасу прысвойваецца назва найбліжэйшага населенага пункта ад месца першых знаходак», — падкрэсліў Аляксандр Мікуліч.

Каментары3

  • Корм
    22.05.2024
    З такой удачай як у беларусаў, у метэарыце мусяць знайсці смяротны іншапланетны вірус, які згубіць усё жывое
  • Kosmos
    22.05.2024
    Это вам за "Космос наш" - сказал космос и швырнул в них метеоритом
  • Яська
    27.05.2024
    Лепш яго прадаць на eBay за 1-10 k$

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»29

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»

Усе навіны →
Усе навіны

Вось у якіх раёнах Мінска можа зноў пагоршаць якасць вады2

Успышка віруса Марбург можа перарасці ў новую пандэмію. Што гэта за хвароба?3

Чэргі з аўтобусаў на межах Беларусі зноў зніклі

Вельмі моцны пажар на нафтабазе ў Пермскім краі Расіі

Бывай, Еўропа! Беларусы канчаткова перасаджваюцца на кітайскія аўто20

На Нобелеўскую прэмію міру сёлета прэтэндуе 286 кандыдатаў

Вядучая Бі-бі-сі выпадкова адправіла пытанні Борысу Джонсану перад інтэрв'ю. Інтэрв'ю прыйшлося адмяніць1

Ганец з Ірана ехаў папярэдзіць Насралу, што Ізраіль збіраецца таго забіць. Абодва загінулі ў бункеры2

«Я тупіў. І сумняваўся. І рваўся паміж некалькімі пачуццямі. І цяпер мне сорамна». Кранальнай гісторыяй падзяліўся беларускі святар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»29

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»

Галоўнае
Усе навіны →