Здарэнні66

У Мінску безбілетны пенсіянер моцна збіў кантралёрак палкай для збору смецця

Суд вынес прысуд 63-гадоваму жыхару сталіцы, які збіў палкай кантралёрак грамадскага транспарту, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Фота ілюстрацыйнае

Мужчына ехаў нападпітку ў аўтобусе, маючы пры сабе палку для збору смецця з металічнымі наканечнікамі. Раптам у аўтобус увайшлі тры жанчыны-кантралёркі, якія, правяраючы квіткі, высветлілі, што пасажыр едзе задарма.

Кантралёркі папрасілі пенсіянера выйсці з салона на найбліжэйшым прыпынку. Ён раззлаваўся, аднак выйшаў. Пасля ж, прайшоўшы пешшу да наступнага прыпынку, зноў сустрэўся з гэтымі ж кантралёркамі. І так было некалькі разоў.

Калі работніца «Мінсктранса» чарговы раз перашкодзіла яму сесці ў аўтобус, мужчына тройчы ўдарыў яе сваёй палкай, таксама хапаўся рукамі і скінуў на асфальт акуляры.

Кантралёркі выклікалі міліцыю, аднак дэбашыр вырашыў схавацца. Каб гэтага не дапусціць, жанчыны пайшлі следам за ім, аднак дзядуля павярнуўся і ў адной з кантралёрак сарваў з камізэлькі відэарэгістратар, кінуў яго на асфальт, а затым паспрабаваў ударыць супрацоўніцу палкай па галаве. Тая перахапіла палку рукой, атрымаўшы пры гэтым пералом.

У выніку пенсіянера затрымалі, у дачыненні да яго распачалі крымінальную справу. Віну раней не судзімы мянчук цалкам прызнаў, у зробленым раскаяўся.

Суд прызначыў дэбашыру 2 гады «хатняй хіміі» і курс прымусовага лячэння ад алкагалізму. Акрамя таго, на карысць пацярпелых спагнаная кампенсацыя маральнай шкоды — 500 і 2000 рублёў — і шкоды за сапсаваную маёмасць «Мінсктранса».

Каментары6

  • Ёсік
    20.05.2024
    Далі два гады хатняй хіміі, а іншага пенсіянера трымаюць за кратамі, часта па этапе цягаюць, зьдзекваюцца толькі за тое, што сказаў праўду аб дырэктары саўгаса. Краіну падзялілі на дзьве Беларусі - на гэтых і тых. І зрабіў гэта вусаты мужык, які ў сваіх саўгасных ручышчах нясе гэты хрустальны сасут, і бздуру ўсялякую таксама верзе.
  • рпс
    20.05.2024
    У пачатку 90-х, у незалежнай Беларусi, пенсiянеры ездiлi бясплатна, у паездах таксама.
  • Живут плохо и недолго
    21.05.2024
    Да, нн позавидуешь белорусским пенсионерам трудового фронта-обречены жить в нищете при куче болячек. Донашивают, доедают, доживают... Это мрак и позор.

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах40

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах

Усе навіны →
Усе навіны

«Дыямент, тры разы вымыла праходы». Правадніца чыгункі прывяла ў захапленне пасажыраў5

Патрушаў заявіў­, што Украіна і Малдова могуць «спыніць існаванне», а перамовы па Украіне павінны весціся з ЗША без ЕС24

У Гродне здаюць у арэнду будынак былога выцвярэзніка1

У польскім фінале адбору на «Еўрабачанне» прагучыць песня на падляскай гаворцы4

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля27

Прынцэса Уэльская Кэтрын паведаміла, што ў яе пачалася рэмісія1

Прэзідэнта Паўднёвай Карэі арыштавалі — хоць і не з першай спробы2

Нацбанк патрабуе ад банкаў спыніць крэдытаванне расіян4

Украінскі дыпламат Кулеба назваў Гомель і Магілёў «гістарычна нашымі землямі». Што?84

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах40

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах

Галоўнае
Усе навіны →