Роберта Фіца, на якога быў здзейснены замах, пакуль не пераводзяць у бальніцу Браціславы.
«Яго стан застаецца вельмі цяжкім, і яму патрабуецца доўгі час і спакой для аднаўлення. Мы верым, што ўсё пойдзе ў правільным кірунку», — заявіў журналістам намеснік дырэктара лякарні Рузвельта ў горадзе Баньска-Быстрыца Мілан Урбані, паведамляе Aktuality.
Міністр абароны Роберт Каліняк пацвердзіў, што найбліжэйшым часам не плануецца перавод прэм'ер-міністра ў Браціславу, і ён застаецца пад наглядам лекараў у лякарні Рузвельта.
Па словах міністра абароны, аднаўленне Фіца зойме мінімум некалькі тыдняў.
Надаем, 15 мая на Фіца здзейснілі замах. Нападнік — ім аказаўся пісьменнік Юрай Цінтула — некалькі разоў стрэліў у прэм'ера.
Каментары