Украіна заявіла пра знішчэнне яшчэ аднаго расійскага вайсковага карабля
У Расіі інфармацыю пакуль не каментуюць.
ВМС Украіны заявілі пра знішчэнне расійскага тральшчыка «Ковровец», які ўваходзіць у склад Чарнаморскага флоту.
Пазней інфармацыю пацвердзіў Генштаб Украіны. Пры гэтым у Расіі звесткі пра знішчэнне карабля ў ноч на 19 мая пакуль не каментуюць, паведамляе BBC.
Тральшчыкі — караблі, якія спецыялізуюцца на пошуку і дэактывацыі мін, а таксама на праводцы караблёў праз мінныя загароды.
Тральшчыкі праекта 266М «Аквамарын-М» распрацавалі ў СССР, яны стаяць на ўзбраенні Расіі, Сірыі і Емена. Канкрэтна «Ковровец» у 2016 удзельнічаў у аперацыях у Сірыі.
Каментары