Культура22

Мінкульт прызнаў гісторыка-культурнай каштоўнасцю каталіцкі абрад «Тры каралі»

Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны 15 траўня прыняла рашэнне аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці новым аб’ектам спадчыны. Як паведаміў Мінкульт, у спіс сярод іншага ўвайшоў традыцыйны абрад «Тры каралі», які каталіцкія вернікі праводзяць 6 студзеня ў Лідскім раёне. 

У Беларусі прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю каталіцкі абрад «Тры каралі»

Абрад калядавання, адроджанага ў Лідскім раёне. Фота: t.me/minkultrb 

Гэта абрад калядавання на каталіцкае свята Аб'яўлення Пана (Тры каралі) 6 студзеня. Рэканструкцыю абраду здзейснілі ў 2016-2022 гадах на падставе этнаграфічных звестак супрацоўнікі Дома культуры ў вёсцы Ваверка, піша Katolik.life.

Мясцовыя старажылы — Тарэса Ясюкайціс, Вальдэмар Аксіновіч і Мечыслаў Трусіла — расказалі этнографам, што ў 1960-я гады ў Ваверку прыязджалі калядоўшчыкі з Ліды, якія хадзілі па вёсцы менавіта на Тры каралі, а не напярэдадні Божага Нараджэння. У мясцовай каталіцкай парафіі падтрымалі ідэю адрадзіць абрад і прапанавалі дапамогу міністрантаў, якія ведаюць калядкі.

З 2017 года работнікі Дома культуры і мясцовыя жыхары пачалі штогод праводзіць адноўлены абрад — з гармонікам і каляднымі песнямі хадзіць па вёсцы ў вобразе Трох каралёў — вестуноў, якія прынеслі свае дары нованароджанаму Дзіцятку Езусу.

Пасля Лідскага раёна аналагічны абрад пачалі праводзіць таксама ў Іўеўскім і Воранаўскім. У Міністэрстве культуры аднеслі абрад да катэгорыі «Б», што азначае гiсторыка-культурную каштоўнасць, якая поўнасцю або часткова адноўленая на другасным матэрыяле ці аб’ектыўна з часам можа змяняцца.

Таксама ў спіс дададзеныя руіны касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі 1796-1805 гадоў у вёсцы Дубрава Маладзечанскага раёна — з аднясеннем да катэгорыі «3» — гiсторыка-культурная каштоўнасць, якае мае значнасць для асобнага рэгiёна.

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Фота: t.me/minkultrb 

Трэцім аб'ектам, які Міністэрства культуры прызнала вартым залічэння да спісу з аднясеннем да той жа катэгорыі «З» — будынак па праспекце Незалежнасці, 27А у Мінску (у межах гістарычнага аб'ёма канца XIX — пачатку XX стагоддзяў).

Будынак па праспекце Незалежнасці, 27А у Мінску. Фота: t.me/minkultrb

Каментары2

  • Пракалоліся
    17.05.2024
    Мінкульт, каралёў павінна быць тры!
  • Мх
    19.05.2024
    Мне адразу падалося прачытаўшы назву артыкула што "прызналі экстрэмісцкім"

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі2

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная Літвы па пляжным футболе адмовілася гуляць з беларусамі19

У Гомелі за «распаўсюд экстрэмізму» судзілі загадчыка канцылярыі Гомельскай епархіі1

Гэта прыкра, але хутка зноў пахаладае4

Жанчына тры гады атрымлівала пенсію за памерлага мужа — на яе завялі крымінальную справу4

Віктар Ганчарэнка ўзначаліць расійскі «Ніжні Ноўгарад». Якім будзе яго заробак?4

Беспілотнікі нанеслі ўдар па складзе боепрыпасаў у Карачаве Бранскай вобласці Расіі2

У расійскім Тальяці 13-гадовая дзяўчынка зарэзала малалетніх сясцёр17

Палесцінскія журналісткі атрымалі прэмію ў гадавіну нападу на Ізраіль. Алексіевіч падтрымала іх58

«Нас адкінулі ў сакавік 2022 года». Z-блогеры ў шаленстве ад блакіроўкі Discord5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі2

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Галоўнае
Усе навіны →