Грамадства2828

Чаму рэжым пачаў актыўна рэпрэсаваць беларусаў за мяжой?

Беларускія ўлады апошнім часам усё часцей праводзяць завочныя суды. Днямі стала вядома, што СК пачаў крымінальныя справы на сотню беларусаў за мяжой за ўдзел у святкаванні сёлетняга Дня Волі. Што можа азначаць такая тэндэнцыя?

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Карбалевіч: Унутры краіны не засталося структур, якія ўлады ўспрымаюць як пагрозу

Палітычны аглядальнік «Радыё Свабода» Валер Карбалевіч лічыць, што сілавікі шчыльна ўзяліся за беларусаў замежжа ў першую чаргу праз тое, што ўнутры краіны поля для манеўру амаль не засталося.

«У краіне больш не засталося нейкіх структур, якія, на думку ўладаў, з’яўляюцца іх апанентамі і ўяўляюць хоць нейкую пагрозу, бо яны зачысцілі ўсю палітычную і грамадскую прастору. Таму цяпер узяліся за замежжа», — лічыць Валер Карбалевіч.

На думку аналітыка, сам факт таго, што сілавікі змагаюцца з дыяспарай і апазіцыяй за мяжой, кажа пра тое, што дзейнасць гэтых структур непакоіць улады.

«Сам Лукашэнка амаль пры любых публічных выступах згадвае пра так званых «збеглых». Нават калі гаворка ідзе на зусім іншую тэму. Гэта сядзіць у ім як стрэмка і не дае супакоіцца, таму ён увесь час пра іх згадвае. Ён рэгулярна кажа, што яны ёсць, што яны яго палітычныя апаненты».

Згадваючы пра тых, хто з'ехаў, Лукашэнка тым самым падвышае іх суб’ектнасць у вачах беларускай грамадскасці, як унутры Беларусі, так і за яе межамі.

«Бо калі б яны не мелі ніякага значэння, то навошта пра іх гаварыць. А калі пра іх гавораць, то значыць, што яны маюць нейкую вагу, бо ў Беларусі іх заўважаюць».

Аналітык адзначае, што барацьба рэжыму Лукашэнкі са сваімі апанентамі распаўсюджваецца на ўсё новыя і новыя колы замежжа. Злачынным цяпер аб’яўляецца нават тое, што раней такім не лічылася.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

«Напрыклад, святкаванне Дня Волі.

На 100-годдзе БНР яго святкаванне было афіцыйным і адбывалася ў цэнтры Мінска. На дзяржаўным узроўні да гэтай урачыстасці ладзілі круглыя сталы. Усё было легальна, а цяпер проста святкаванне гэтай даты ўжо называюць злачынствам».

Такія дзеянні з боку рэжыму Карбалевіч называе крокамі да поўнага знішчэння апазіцыі і проста любога іншадумства.

Аналітык папярэджвае, што ў беларусаў не мусіць быць ніякіх ілюзій наконт спынення рэпрэсій.

«Такія думкі мусяць быць адкінутыя, бо працэс ідзе ў адваротным кірунку. Адбываецца пашырэнне і паглыбленне палітычных рэпрэсій на ўсё новыя і новыя слаі насельніцтва, як унутры краіны, так і за яе межамі. Уладамі робяцца дадатковыя захады, каб зменшыць магчымасць дзейнасці апазіцыі», — мяркуе аналітык.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: МУС Беларусі

Карбалевіч лічыць, што ў пэўным сэнсе гэтыя захады працуюць.

«Напрыклад, падчас выбараў у Каардынацыйную раду некаторая колькасць людзей адмовілася ў іх удзельнічаць менавіта праз тое, што прыходзяць пагрозы родзічам, адбываюцца пагромы, ператрусы, канфіскацыя маёмасці».

Азараў: Лукашэнка хоча, каб людзі проста растварыліся за мяжой 

Кіраўнік «Байпола» Аляксандр Азараў звязвае актыўныя рэпрэсіі ў дачыненні да беларусаў замежжа з набліжэннем выбараў у Каардынацыйную раду.

«Беларусы замежжа вельмі актыўныя, створана шмат арганізацый, якія кампраметуюць рэжым Лукашэнкі. Мы зрабілі так, што з Лукашэнкам за мяжой ніхто не размаўляе. Што месца ягонага МЗС заняла Святлана Ціханоўская і Аб'яднаны пераходны кабінет.

Дыпламаты з некаторых краін ужо не едуць у Беларусь, а знаходзяцца ў Вільні або Варшаве. Беларусы замежжа перацягнулі на сабе ўвесь міжнародны парадак дня», — кажа былы сілавік.

Аляксандр Лукашэнка часта згадвае апазіцыю за мяжой на розных нарадах. Фота: Pavel Bednyakov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

На думку Азарава, усё гэта значна ўплывае на імідж Лукашэнкі і псуе яму жыццё. Таму цяпер ён і вырашыў шчыльна ўзяцца за тых, хто знаходзіцца за мяжой.

«Лукашэнка хоча прыбіць так, каб ніхто не падымаў галавы, не выходзіў ні на якія акцыі, не праяўляў актыўнасці. Яму трэба, каб тыя, хто з'ехаў, сядзелі ціха».

Азараў кажа, што, па яго звестках, з нагоды выбараў у КР Лукашэнка праводзіў асобнае пасяджэнне з кіраўнікамі сілавых структур.

«Былі пастаўленыя задачы, каб гэтыя выбары не адбыліся. Усе гэтыя захады і ідуць у гэтым кірунку, каб людзі баяліся і не прымалі ўдзел у выбарах, нейкіх публічных акцыях і любых актыўнасцях. Ён хоча, каб людзі проста растварыліся за мяжой і ўсё».

На думку Аляксандра Азарава, рэжым хоча знішчыць альтэрнатыўную ўладу, якая сфармавалася за мяжой. Яму гэта патрэбна дзеля таго, каб рэжым мог вярнуць сабе легітымнасць, каб зноў прадстаўляць Беларусь на міжнароднай арэне.

«Адсутнасць актыўнасці, у тым ліку на публічных акцыях, патрэбна спецслужбам рэжыму для таго, каб паказаць, што ніякай падтрымкі ў апазіцыі нібыта няма».

Каментары28

  • Справядлівая сякерка
    18.05.2024
    Нам трэба адказваць на гэты выклік, працуючы ў тым ліку па лукашыстах за мяжой і па іх сваяках. Сам рэжым гэта не пахісне - яны расходны матэрыял. Але на нізавым, асабістым узроўні будзе падточваць. На гэта трэба ў першую чаргу накіроўваць рэсурсы, а не толькі на бясконцыя канферэнцыі.
  • Так сказаў Заратустра
    18.05.2024
    Патрэбная Арганізацыя і Дзесяціна.
  • верно
    18.05.2024
    Справядлівая сякерка ,  верно, раз пошла такая петрушка, то, всем выехавшим из Беларуси, надо сосредоточится на том, чтобы ни один пропагандист, ни один член его семьи, ни один силовик, ни один член его семьи, ни один чиновник лукашенко, ни один член его семьи, не мог лечится в Западных клиниках, не мог отдыхать в Париже и Берлине, издевательски писать, что Берлин их, под их отдыхающей опой. Тем более, что у "киберпартизан" есть все данные этой своры, что мешает их, оптом, сбросить в санкционный и отдельный пакет. И, всё надо фиксировать, сохранять, копировать, чтобы свора лукашенко понимало, что земля будет гореть у них под ногами всегда и всюду..
     Тем более, раз идут на такие действия, то лукашенко махнул рукой на рядовых следкомовцев, губопиковцев, карпенковцев, шведовцев, кубраковцев и тертельвцев, за их проблемы в будущем, проблемы их детей в будущем, лукашенко решает свои проблемы тут и сейчас.

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня

Усе навіны →
Усе навіны

І «Масад», і Ватыкан сачылі за ПВК «Вагнер» і атачэннем Пуціна1

Трамп: «Госпад выратаваў маё жыццё не проста так!» «Гэта будзе залаты век для Амерыкі» ВІДЭА24

Расійскі алігарх па выніках выбараў у ЗША прагназуе падзенне цэн на нафту4

У цэнтры Мінска на продаж выставілі кватэру ў сталінцы, дзе квадратны метр каштуе больш за 3 тысячы даляраў2

У Расіі згарэў чарговы МАЗ

Школьнікі ў Расіі выбеглі на пляцоўку падчас матча дзеля грошай ад Mellstroy. Гамяльчук не заплаціў, а бацькоў аштрафавалі2

На Нямізе пасля рамонту адчыніўся Mak.by1

Сын сакратара Рады бяспекі Вальфовіча выконвае абавязкі камандзіра 120-й брыгады1

«Зменаў у палітыцы па Беларусі не будзе, але ёсць нюансы». Валер Кавалеўскі — пра тое, чаго чакаць ад Трампа9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня

Галоўнае
Усе навіны →