Грамадства11

Запазычанасць блогеркі Алены Янушкоўскай у сем з паловай разоў меншая, чым стартавы кошт яе хаты на аўкцыёне

Улады прадаюць з аўкцыёну хату віцебскай блогеркі Алены Янушкоўскай. Сама гаспадыня нерухомасці — у вымушанай эміграцыі, у Беларусі супраць яе распачатыя дзве крымінальныя справы.

Алена Янушкоўская кажа для БАЖ, што нечага падобнага ўжо чакала: у лютым на яе хату ў вёсцы Суйкава Віцебскага раёна наклалі арышт. Цяпер жытло выставілі на аўкцыён, каб сродкамі з продажу пакрыць запазычанасць блогеркі па штрафах і падатках.

Аўкцыён прызначаны на 30 траўня, абвешчаная цана маёмасці — 10 700 рублёў. На думку блогеркі, Бюро тэхнічнай інвентарызацыі ацаніла нерухомасць нашмат ніжэй за рынкавы кошт:

«На пачатку 2000‑х, калі я купляла гэтую хату, я заплаціла амаль 9 тысяч долараў. Будынак не новы, але досыць прасторны, 56 квадратных метраў, чатыры пакоі. Побач уласная студня, на падворку — гаспадарчыя пабудовы, лазня, літаральна за хатай — сажалка. Тэрыторыя «маёнтка» — 25 сотак. А самае галоўнае, хата стаіць на ўскрайку вёскі, там вельмі зацішна, як на асобным хутары. Ацяпленне пячное, але вёска газіфікаваная, падвесці газ пры жаданні — не праблема. Іншая справа, што ў мяне не было на гэта лішніх грошай… Увогуле ж вёска Суйкава месціцца за тры кіламетры ад Віцебска, сюды ходзяць гарадскія маршруткі. Усё вельмі зручна».

Сума запазычанасці Алены Янушкоўскай складае 1436 рублёў 60 капеек, з іх 856 рублёў — гэта нясплочаныя штрафы. Астатняе — падаткі, якія жанчына не мела магчымасці заплаціць з‑за мяжы. Людзі, на якіх яна паспадзявалася ў гэтай справе, падвялі. Сваякоў у Беларусі ў яе практычна не засталося.

Калі хату прададуць і запазычанасць будзе пагашаная, ці можна будзе нейкім чынам атрымаць астатнія грошы за сваю маёмасць? Адказу на гэтае пытанне Алена Янушкоўская не ведае. І не выключае, што гэтыя грошы выкарыстаюць як «прынаду», каб заахвоціць яе вярнуцца з‑за мяжы.

«Суседзі маёй дачкі распавядалі, што да іх днямі прыходзіў міліцыянт і распытваў, куды мы ўсе з’ехалі. Казаў, каб мне перадалі, што супраць мяне распачатыя дзве крымінальныя справы — за абразу Лукашэнкі і за спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці. І што мне, маўляў, прасцей прыехаць і «адсядзець» за свае правіны. Маўляў, «дадуць» мне гады тры калоніі, і праз паўтара я выйду па амністыі. Вельмі ім хочацца, каб я вярнулася», — кажа Алена Янушкоўская. 

У Беларусі і перадусім на Віцебшчыне жанчыну ведаюць як стваральніцу шэрагу груп у сацыяльных сетках і відэаканала «Настоящая Беларусь», дзе блогерка яшчэ з 2018 года распавядала пра нялёгкае жыццё вяскоўцаў. У лістападзе 2021 года Міністэрства інфармацыі ўключыла ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў некалькі відэаролікаў, размешчаных на гэтым YouTube-канале, у снежні 2022-га ў гэты спіс унеслі групу «Настоящая Беларусь» у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте», у красавіку 2023-га — групу з такой самай назвай у «Одноклассниках», у лютым 2024 года — групу «Настоящая Беларусь» у Facebook.

Алена Янушкоўская пакінула Беларусь у лютым 2021 года. Прычынай стаў ціск за блогерскую дзейнасць: з 2020 года блогерку неаднаразова каралі арыштамі і штрафамі за яе стрымы з важных грамадска-палітычных падзей у Віцебску і ў Мінску. Арышты даводзілася адбываць, нягледзячы на істотныя праблемы са здароўем: жанчына пакутуе на астму, мае інваліднасць. Ціснулі на блогерку і праз рэпрэсіі ў дачыненні да яе блізкіх: дачку Юлію неаднаразова штрафавалі за ўдзел у так званых несанкцыянаваных акцыях, сацыяльныя службы пагражалі адабраць у яе дзвюх непаўналетніх дачок. Цяпер Юлія Уласенка разам з дзецьмі таксама знаходзіцца па-за межамі Беларусі.

Каментары1

  • Янкель
    16.05.2024
    До власти дорвалась голытьба, та самая рвань, которая всегда на халяву пыталась жить. Сейчас они просто убивают и грабят. Все остальное убывает в катастрофических размерах.

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава3

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

Топавы амерыканскі часопіс спрагназаваў, колькі беларусы заваююць медалёў на Алімпіядзе. У расіян будзе нуль

Харыс заручылася дастатковай падтрымкай для вылучэння кандыдатам у прэзідэнты

Пуцін зрабіў Z-спевака Шамана заслужаным артыстам Расіі5

Еўрасаюз пачынае перамовы пра бязвізавы рэжым з Арменіяй3

Бязвізам у Беларусь першым скарыстаўся грамадзянін Германіі9

Зянон Пазняк выдаў чарговую кнігу19

У чорных буслоў у Беларусі стала выводзіцца больш птушанят. У чым прычына?

Стрыжак расказаў, як змог так пахудзець8

Падрабязнасці тэракту Крыгера пад Азярышчам — разбураныя шпалы і ніводнага параненага10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава3

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →