Прэм'ер-міністр Славакіі Роберт Фіца, на якога ў сераду быў здзейснены замах, праапераваны, аднак пра яго стан паступаюць супярэчлівыя звесткі.
Увечары паведамлялася, што 59-гадовага Фіца аперавалі больш за тры гадзіны, ён знаходзіцца ў крытычным стане, і дактары змагаюцца за яго жыццё.
«Прэм'ер-міністр знаходзіцца ў крытычным стане, яго жыццю пагражае небяспека, і ён усё яшчэ ў аперацыйнай», — сказаў журналістам кіраўнік МУС краіны.
Аднак у эфіры Бі-бі-сі віцэ-прэм'ер Славакіі Томаш Тараба сказаў, што праведзеныя дактарамі мерапрыемствы прайшлі паспяхова, і пагрозы для жыцця няма.
«Наколькі мне вядома, аперацыя прайшла добра. Думаю, што ўрэшце ён выжыве, — сказаў Тараба. — На гэты момант ягонае жыццё не знаходзіцца пад пагрозай».
Замах на Роберта Фіца адбыўся ў сераду днём пасля выязнога пасяджэння ўрада. Калі прэм'ер падышоў да мясцовых жыхароў, 71-гадовы Юрай Цінтура стрэліў у яго некалькі разоў. Прэм'ера тэрмінова даставілі верталётам у Банска-Быстрыцу.
Замах на прэм'ера Славакіі — яго стан вельмі цяжкі
«Роба, ідзі сюды». Прэм'ера Славакіі будуць тэрмінова апераваць пасля замаху
Стала вядома, хто страляў у славацкага прэм'ера Фіца
Прэм'еру Славакіі пасля замаху зрабілі паспяховую аперацыю
Улады Славакіі сцвярджаюць, што Фіца яшчэ аперыруюць і стан крытычны
Каментары