Здароўе44

Памятаеце дзяўчынку, якая памерла ў радзільні праз тое, што маці не зрабілі кесаравага? Стала вядома, чым скончылася праверка

У лютым сацсеткі абляцела жахлівае відэа. Маладая жанчына распавядала, што ў радзільным доме 5-й бальніцы Мінска ўрачы не зрабілі своечасова ёй кесарава — праз гэта немаўля памерла праз некалькі гадзін. Забітая горам маці прасіла Лукашэнку пакараць вінаватых. Нарэшце стала вядома, чым усё скончылася.

Скрыншот відэа ў інстаграме lolly_ly

Пасля таго, як вельмі эмацыйнае відэа завірусілася, на сітуацыю звярнулі ўвагу чыноўнікі. Сустрэцца з сям'ёй Сухарукавых паспяшаўся асабіста міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў. Прэс-служба выпусціла заяву пра тое, што міністр прынёс спачуванні пары і паабяцаў, што «якасць аказання медыцынскай дапамогі супрацоўнікаў радзільнага дома, а таксама працу Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама ацэніць лячэбна-кантрольны савет пры Міністэрстве аховы здароўя».

Чыноўнікі не сталі паведамляць, чым скончылася праверка. Кацярына Сухарукава таксама больш не распавядала нічога ў сваіх сацсетках. Але нядаўна ў каментарах нехта спытаўся, ці пакаралі вінаватых у смерці немаўляці.

Жанчына адказала: «Так. Яны атрымалі вымову». Яна ўдакладніла, што для супрацоўнікаў радзільні ўсё і скончылася звычайнай вымовай.

Нагадаем некаторыя падрабязнасці той жахлівай гісторыі. Для 31-гадовай Кацярыны Сухарукавай гэта была першая цяжарнасць, яна працякала без ускладненняў. Роды не пачаліся самі, таму жанчына прыехала ў радзільню ў дзень, які быў прызначаны ёй для планавай шпіталізацыі — 15 студзеня. Тэрмін цяжарнасці складаў 41 тыдзень і 1 дзень, плод быў даволі вялікім — больш за 4 кілаграмы. Аднак парадзісе сказалі, што паказанняў для кесаравага сячэння няма.

У аперацыі адмовілі нават пасля таго, як пабачылі зялёныя воды пасля некалькіх гадзін стымуляваных схватак. У выніку выцягваць дзіця прыйшлося вакуумам. Немаўля не заплакала. Яго пачалі рэанімаваць, але цуду не адбылося — праз некалькі гадзін у дзяўчынкі спынілася сэрца. Прычынай смерці немаўляці пазначалася цяжкая асфіксія — кажучы простай мовай, дзяўчынка доўга была без кіслароду.

Раней супрацоўніца аднаго з беларускіх радзільных дамоў расказала «Нашай Ніве», што насамрэч такія выпадкі, на жаль, не адзінкавыя. А прычына трагедый гучыць цынічна і жудасна — дактары не хочуць сапсаваць статыстыку па колькасці кесаравых.

Міністэрства аховы здароўя Беларусі патрабуе праводзіць кесарава не больш чым у 30% выпадкаў (а лепей, каб гэты працэнт ва ўстанове аховы здароўя быў яшчэ ніжэйшы) — гэта ўстаноўка на ўзроўні начмедаў, галоўных дактароў. Суразмоўца падкрэслівала: калі працэнт значна перавышае «норму», тады дастаецца ўсім у радзільні.

У дзяржаўных СМІ звяртаюць увагу, што ў Еўропе частата кесаравых сячэнняў даходзіць да 50%, у Лацінскай Амерыцы нават да 60%, затое ў Беларусі — каля 31%.

Каментары4

  • Сонейка
    23.05.2024
    Вельмі спачуваю жанчыне💔
  • мясцовы2
    23.05.2024
    Калі за такое (або за падобныя вынікі) ніхто не панясе крымінальнай адказнасьці, то толькі помста і застанецца.
  • Ох
    23.05.2024
    Помню эту историю Ужасно. Как рожать в этой стране?((((

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбуйнейшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна3

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбуйнейшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна

Усе навіны →
Усе навіны

Паліцыя разагнала пратэст у цэнтры Тбілісі3

Улады Малдовы вырашылі не плаціць «Газпраму» доўг памерам 709 млн даляраў

«Цяпер хоць стала можна нармальна зарабляць». Што думаюць таксісты пра працу ў новых умовах9

Аўстралія забароніць падлеткам да 16 гадоў карыстацца сацыяльнымі сеткамі2

У Грузіі ўспыхнулі пратэсты пасля заявы ўрада пра адмову ад еўраінтэграцыі4

У Беларусі затрымалі грузінскага злодзея ў законе, які прарываўся з Расіі без пашпарта

Мінскае «Дынама» прайграла чацверты матч у Лізе канферэнцый ВІДЭА1

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах26

У Беларусі з'явілася новая гандлёвая сетка — Pole Kvetak3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбуйнейшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна3

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбуйнейшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна

Галоўнае
Усе навіны →