Навука і тэхналогіі33

Астраномы патэнцыйна знайшлі сляды сямі высокаразвітых цывілізацый

Група даследчыкаў з Вялікабрытаніі, ЗША, Швецыі і Індыі змагла ўлавіць «дзіўныя сігнатуры» з далёкіх участкаў космасу, якія могуць сведчыць аб працэсе будаўніцтва «сфер Дайсана» — велічэзных энергастанцый, якія ахопліваюць цэлыя зоркі. Дэталі магчымага адкрыцця расказаў часопіс Universe Today.

Ілюстрацыйная выява сферы Дайсана. Фота: Rebekah Smith / Flickr

Прааналізаваўшы тэлескопныя і абсерваторныя здымкі мільёнаў зорак з розных участкаў далёкага космасу, астранамічная каманда з некалькіх краін прыйшла да высновы, што змагла ўлавіць сігнатуры «патэнцыйных велічэзных тэхналагічных майстраванняў», вядомых як сферы Дайсана, піша Universe Today.

Гэтыя сферы, названыя ў гонар распрацоўшчыка іх канцэпцыі брытанскага фізіка-тэарэтыка Фрымана Дайсана, уяўляюць сабой штучныя масіўныя абалонкі вакол зорак, якія паглынаюць усю іх энергію для патрэб разумных істот.

Гэтае вынаходніцтва дазволіць чалавецтву жыць вечна. Расказваем, як яго пабудаваць

Навукоўцы зладзілі даследаванне дзякуючы распрацоўцы асаблівага інструмента для аналізу велізарных масіваў даных, які на аснове аптычных і інфрачырвоных здымкаў 5 мільёнаў зорак знайшоў 368 аб'ектаў, што па сігнатуры і параметрах маглі б быць сферамі Дайсана. 

Для зніжэння ўзроўню хібнасці пры дэталёвым аналізе з ліку патэнцыйных кандыдатаў быў адкінуты яшчэ 361 аб'ект, чые параметры і сігнатура з большай долей верагоднасці маглі засноўвацца і на натуральных крыніцах (кольцы пылу, касмічныя туманнасці і гэтак далей).

«У выніку ў спісе засталося 7 зорак, падобных на клас М (невялікія чырвоныя карлікі), з розных участкаў далёкага космасу, чые сігнатуры з дастаткова высокай верагоднасцю дапускалі існаванне паблізу іх масіўных тэхналагічных канструкцый, якія паглынаюць энергію гэтых зорак. Прычым ніводная з гэтых канструкцый, паводле аналізу, яшчэ не была дабудаваная.

Сам патэнцыйны факт такога будаўніцтва сведчыць пра існаванне ў тых раёнах высокатэхналагічных цывілізацый, якія толькі-толькі пачынаюць міжзоркавыя вандраванні», — адзначаюць навукоўцы.

Канцэпт-арт сферы Дайсана. Памеры такой энергаканструкцыі ствараюць сігнатуру, якая з вялікай адлегласці можа быць заўважаная спецыяльнымі прыборамі вылічэння з Зямлі. Крыніца: SentientDevelopments.com/Eburacum45

Даследчыкі таксама дадалі, что цывілізацыі, здольныя будаваць сферы Дайсана, займаюць 2-е месца ў гіпатэтычнай шкале тэхналагічнага развіцця імя Кардашова.

Усяго ў шкале Кардашова існуе 3 тыпы (месцы) цывілізацый:

Першы тып: цывілізацыя спажывае тую кольскасць энергіі, якая суразмерная колькасці ўсёй энергіі ад зоркі, якая даходзіць да планеты.
Другі тып: цывілізацыя атрымлівае ўсю магчымую энергію ад сваёй зоркі напрамую, выкарыстоўваючы адпаведныя тэхналогіі (тая ж сфера Дайсана).
Трэці тып: цывілізацыя здольная спажываць столькі энергіі, колькі выпрацоўвае ўся галактыка.

Чалавецтва на сённяшні момант, паводле шкалы Кардашова, займае толькі каля 0,73% ад першага тыпу цывілізацыі.

Фрыман Дайсан, брытанскі фізік-тэарэтык, які распрацаваў канцэпцыю аднайменных сфер-энергастанцый, якія спажываюць энергію зорак напрамую. Фота: Eugene Richards/Getty Images
Мікалай Кардашоў, савецкі астрафізік і стваральнік аднайменай шкалы вылічэння ўзроўню тэхналагічнага развіцця разумных цывілізацый. Фота: Wikimedia Commons

Пры гэтым аўтары даследавання адзначылі, што сігнатура з вышэйзгаданых 7 зорак, нягледзячы на высокую верагоднасць наяўнасці вакол іх сфер Дайсана, усё яшчэ можа мець натуральнае паходжанне. Лепшае і больш дакладнае разуменне сітуацыі можа даць аптычная спектраскапія тых аб'ектаў (адзін з самых прасунутых метадаў аналіза далёкіх касмічных целаў), аднак на гэта «спатрэбіцца час», падагульнілі навукоўцы.

Каментары3

  • онгр
    16.05.2024
    лухта
  • Свободу инопланетянам
    16.05.2024
    Удивительно, сами себе придумывают всякие сферы, рейтинг развития цивилизаций, бедные инопланетяне даже не догадываются что они не на первом месте и что их солнечная батарейка называется дайсон.
  • Алег
    17.05.2024
    Цикава )

Мінск сёння амаль цалкам пайшоў пад ваду ФОТЫ6

Мінск сёння амаль цалкам пайшоў пад ваду ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Фінскія і шведскія пілоты перахапілі расійскія знішчальнікі над Балтыйскім морам

У Мазыры байцоўскі сабака пакусаў двух дзяцей1

У Расіі сканчваюцца велізарныя запасы савецкай зброі. Магчыма, ёй давядзецца згарнуць наступальныя дзеянні22

Выходзіць з друку кніга пра легендарны рок-гурт «Нейра Дзюбель». Адкрыты папярэдні заказ1

Блогерка-ябацька лямантуе, што ёй пагражаюць чыноўнікі18

Кіраўнік МЗС расказаў, на каго не будзе распаўсюджвацца бязвізавы рэжым3

Пасля замаху на Трампа жанчыны-агенты Сакрэтнай службы сталі мішэнню сексісцкіх нападак28

Беларусь устанавіла бязвізавы рэжым для грамадзян 35 краін Еўропы14

Беларусы запусцілі новую платформу для краўдфандынгу3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск сёння амаль цалкам пайшоў пад ваду ФОТЫ6

Мінск сёння амаль цалкам пайшоў пад ваду ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →