З канфіскацыяй рэжымам Лукашэнкі нерухомасці палітуцекачоў сутыкнулася віцебская актывістка, сябра Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Алена Янушкоўская. У сваім акаўнце ў фэйсбуку жанчына паведаміла, што яе дом у вёсцы Суйкава Віцебскага раёна выставілі на аўкцыён.
Пачатковы кошт дома — 10 700 рублёў. Аўкцыён прызначаны на 30 траўня.
Пры гэтым адзначаецца, што ў доме зарэгістраваны ўласнік.
Алена Янушкоўская за акцыі ў абарону незалежнасці, якія адбыліся ў снежні 2019, і заклікі да іх была ў свой час шэсць разоў асуджаная, ёй прызначылі рэкордную па тым часе суму штрафу — 4590 рублёў.
Каментары