Свет88

Магілу Прыгожына залілі бетонам

На Парахаўскіх могілках у Санкт-Пецярбургу з прыходам цяпла закіпела праца. Магіла заснавальніка ПВК «Вагнер» Яўгена Прыгожына схавалася пад тоўстым і пакуль яшчэ сырым пластом бетону. 

Як мяркуе выданне «Фантанка», на месцы пахавання Прыгожына мае з'явіцца помнік ці нават манумент: занадта вялікая плошча заліўкі.

Якім ён будзе — пакуль загадка для шырокай грамадскасці. Верагодная дата адкрыцця — 1 чэрвеня. У гэты дзень заснавальніку ПВК «Вагнер» споўнілася б 63 гады.

Бізнэсджэт з Яўгенам Прыгожыным на борце і камандзірамі ПВК «Вагнер» разбіўся 23 жніўня ў Цвярской вобласці Расіі. Пахаванне бізнэсмэна прайшло таемна на Парахаўскіх могілках — на развітанні прысутнічалі толькі самыя блізкія, а прадстаўнікі СМІ да апошняга не ведалі, дзе пахаваюць заснавальніка «Вагнера».

У кастрычніку Уладзімір Пуцін заявіў, што ў целах загінулых былі знойдзеныя асколкі гранат.

Каментары8

  • .
    15.05.2024
    Першая думка: каб не вылез.

  • Про
    15.05.2024
    А можа ён не там, а на Мальдывах...
  • дочка Максима Дизайнера
    15.05.2024
    а можэт там бункер?

У Беларусі з'явіўся народны паэт1

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?6

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

У Беларусі сёлета глядзелі порна з мілфамі, а ў Расіі — анальны сэкс26

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ15

«Быццам наш горад, і не наш». Расійская нацыяналістка пабывала ў Гродне і не хавае абурэння40

Макрон збіраецца ў Польшчу для абмеркавання планаў міратворчай місіі ва Украіне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт1

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →