Нерухомасць66

Якія кватэры і дамы мае сям'я Андрэйчанкі

Уладзімір Андрэйчанка — доўгажыхар сярод набліжаных да Лукашэнкі людзей. Ён 16 гадоў займаў пасаду старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Якую маёмасць прыдбала за гэты час яго сям'я? «Люстэрка» разам з «Белполам» праверылі, што лічылася за Андрэйчанкам на сярэдзіну 2021 года.

Владимир Андрейченко. Фото: TUT.BY
Уладзімір Андрэйчанка. Скрыншот з відэа

Уладзімір Андрэйчанка мае кватэру ў мікрараёне Дразды ў Мінску па адрасе вуліца Піянерская, 7. Гэта трохпакаёўка ў шматкватэрным будынку, яе плошча — больш за 113 «квадратаў». Жыллё было набыта ў 2009 годзе, а ў 2010-м яго прыватызавалі. У гэтай жа кватэры прапісаная жонка Андрэйчанкі — 69-гадовая Кацярына.

Дом №7 на улице Пионерской в Минске. Фото: "Яндекс. Карты"
Дом №7 на вуліцы Піянерскай у Мінску. Фота: «Яндэкс. Карта»

Цяпер у гэтым доме прадаецца некалькі кватэр. Кошт самай таннай трохпакаёвай — 918 356 рублёў (285 000 даляраў), самай дарагой — 1 124 583 рублі (349 000 даляраў).

Нерухомасць ёсць і ў Кацярыны Андрэйчанкі — дом № 10а на вуліцы 8-й Лугавой у Віцебску. Жыллё займае плошчу амаль 350 «квадратаў», у ім ёсць склеп, мансарда, тэраса, навес. На ўчастку маюцца лазня і хлеў.

Дачка Андрэйканкі, 41-гадовая Наталля, жыве таксама ў пасёлку Дразды ў Мінску непадалёк ад бацькоў. Па дамове дарэння ў 2021 годзе да яе перайшоў дом № 21 на вуліцы Вербнай. Будынак займае плошчу больш за 253 «квадраты».

Дом №21 на улице Вербной в Минске. Фото: "Яндекс. Карты"
Дом №21 на вуліцы Вербнай у Мінску. Фота: «Яндэкс. Карта»

Таксама Наталля мае двухпакаёвую кватэру плошчай 55,6 м² у панэльным доме № 90 на вуліцы Ціміразева, ён знаходзіцца за спартыўна-забаўляльным комплексам «Мінск-Арэна». Вядома, што жанчына працавала юрысконсультам у кампаніі «Белтрансгаз», а таксама фірмах «Дэлікатфуд» і «Мантана».

Дом №90 на улице Тимирязева в Минске. Фото: "Яндекс. Карты"
Дом № 90 на вуліцы Ціміразева ў Мінску. Фота: «Яндэкс. Карта»

У Андрэйчанкаў таксама ёсць 49-гадовы сын Уладзіслаў, нядаўна ён пакінуў пасаду генеральнага дырэктара кампаніі «МТС», якую займаў з кастрычніка 2021 года. Да гэтага мужчына быў на кіруючых пасадах у Віцебскім і Магілёўскім філіялах кампаніі.

Владислав Андрейченко. 2024 год, Минск. Фото: МТС
Уладзіслаў Андрэйчанка. 2024, Мінск. Фота: МТС

За Уладзіславам на сярэдзіну 2021 года лічыліся чатыры аб'екты нерухомасці ў Віцебскай вобласці:

  • кватэра ў Віцебску ў доме № 22 на вуліцы Міру;
  • гараж на вуліцы Лазо ў Віцебску;
  • дом на самым беразе Заходняй Дзвіны — у вёсцы Падбярэззе Віцебскага раёна;
  • у вёсцы Мар'янава Лёзненскага раёна — зямельны ўчастак. Адзначым, што Мар'янава — родная вёска Уладзіміра Андрэйчанкі.
Дом №22 на улице Мира в Витебске. Фото: "Яндекс. Карты"
Дом №22 на вуліцы Міра ў Віцебску. Фота: «Яндэкс. Карта»

Што тычыцца аўтамабіляў, то ва Уладзіміра Андрэйчанкі была Toyota Land Cruiser 2006 года выпуску. Цяпер аўто такой мадэлі і года каштуе прыкладна 62-67 тысяч рублёў.

Дачка чыноўніка ездзіла на Audi Q5 2015 года выпуску. Кошт гэтай машыны сёння вар'іруецца ў межах 64-87 тысяч рублёў.

Уладзіслаў Андрэйчанка меў Nissan Qashqai 2018 года выпуску. Гэта аўто сёння можна купіць ад 43 да 74 тысяч рублёў.

@nashanivanews Якія кватэры і дамы мае сям’я Андрэйчанкі — набліжаны да Лукашэнкі чыноўнік #лукашенко #недвижимость #беларусь #беларусьновости #новостибеларуси #нашаніва #расследование #минск ♬ Crime Scene - Avery Alexander

Каментары6

  • Шляхцич Завальня
    14.05.2024
    Недвижимость - это уважение
  • Казнакрады
    14.05.2024
    Добра папілілі бюджэт
  • EMIL
    14.05.2024
    "Маловато будет!" Неужели никаких счетов в Арабских эмиратах?

На матчы «Легія» — «Дынама» былі затрыманыя двое мужчын, якія здымалі беларускіх заўзятараў8

На матчы «Легія» — «Дынама» былі затрыманыя двое мужчын, якія здымалі беларускіх заўзятараў

Усе навіны →
Усе навіны

Вызначылі найлепшага футбаліста Беларусі 2024 года

З’явілася відэа люксавых аўто з гаража Башара Асада13

Усе кіраўнікі, супраць якіх выступалі пратэстоўцы падчас Арабскай вясны 2011 года, сышлі ў мінулае. Асад стаў апошнім5

Пяскоў абверг словы Трампа аб суадносінах страт РФ і Украіны13

Башар Асад пакінуў пасаду прэзідэнта Сірыі і краіну — МЗС Расіі7

Зяленскі назваў сваю ацэнку страт на фронце ўкраінцаў і расіян7

У Маскве фекаліямі загадзілі лесвічную пляцоўку імавернай палюбоўніцы Пуціна14

Фрыдман: Лёс Асада паказвае, што Лукашэнку «арэшнікі» не дапамогуць18

З'явіліся ФОТЫ з захопленага прэзідэнцкага палаца ў Дамаску19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На матчы «Легія» — «Дынама» былі затрыманыя двое мужчын, якія здымалі беларускіх заўзятараў8

На матчы «Легія» — «Дынама» былі затрыманыя двое мужчын, якія здымалі беларускіх заўзятараў

Галоўнае
Усе навіны →