Расійская армія пачала штурм Ваўчанска — горада на мяжы ў Харкаўскай вобласці
Расійскія штурмавыя атрады занялі дзясятак прымежных вёсак.
Армія РФ мае тактычны поспех у баях за Ваўчанск у Харкаўскай вобласці, паведамляе ў сваёй зводцы Генштаб украінскай арміі.
Як паведамляецца ў зводцы Генштаба, расейцы прыцягнулі для наступу на Ваўчанск «значныя сілы» — да пяці батальёнаў.
У цэлым сітуацыю на Харкаўскім кірунку Генштаб УСУ назваў «складанай і дынамічна зменлівай».
Паводле звестак украінскага OSINT-праекта Deep State, расейскія вайскоўцы замацоўваюцца ў ваколіцах Ваўчанска для далейшага заходу ў горад.
Як заявіў кіраўнік Харкаўскай абласной адміністрацыі Алег Сінягубаў, за некалькі дзён з Ваўчанскай грамады і населеных пунктаў Харкаўскага раёна былі эвакуяваныя амаль шэсць тысяч чалавек.
Расійскія ваенкары заяўляюць, што «ідзе штурм Ваўчанска».
«Сітуацыя ў Ваўчанску ва Украіне, пагоршала, людзей амаль не засталося, амаль усе будынкі знішчаныя», — заявілі ў Нацпаліцыі Украіны.
Ваўчанск знаходзіцца за 5 км ад мяжы з Расіяй і за 77 км ад абласнога цэнтра Харкава. У 2022 годзе расіяне акупавалі горад у першы ж дзень вайны. Украінская армія вызваліла населены пункт 13 верасня таго ж года. Да вайны ў горадзе жыло 18 тысяч чалавек, пасля акупацыі ў ім засталося ўсяго 3 тысячы жыхароў.
Каментары